Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі на час правядзення XVI Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» у Клімавічах

29 мая 2017

Для забеспячэння дастаўкі удзельнікаў XVI Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка», які адбудзецца 14 чэрвеня ў горадзе Клімавічы, Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа па маршрутах МагілёўКрычаўКлімавічы і КлімавічыКрычаўМагілёў на 1 і 4 чэрвеня.

Так, 1 чэрвеня прызначаны дадатковы цягнік па маршруце МагілёўКрычаўКлімавічы. Са станцыі Магілёў-1 цягнік будзе адпраўляцца ў 8.47 і прыбываць у Клімавічы ў 10.41.

4 чэрвеня прызначаны дадатковы цягнік па маршруце КлімавічыКрычаўМагілёў. Ён будзе адпраўляцца з Клімавіч ў 15.46 і прыбываць на станцыю Магілёў-1 у 17.43.

Больш падрабязную інфармацыю аб графіку руху цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама па тэлефонах даведачнай службы.

Інфармацы падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год