Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

22 мая гэтага года з Кітайскага горада г. Шэньчжэнь адправіўся ў Беларусь кантэйнерны цягнік China Railway Express пад назвай «China Brilliant»

24 мая 2017

Аднымі з галоўных арганізатараў дадзенага праекта выступаюць дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) Беларускай чыгункі сумесна з ТАА «Белінтэртранс-Германія».

У цяперашні час цягнік рухаецца па тэрыторыі Кітая. У складзе цягніка сорак адзін 40-футавы кантэйнер. Плануецца, што ў Беларусь цягнік прыбудзе ў першых ліках чэрвеня на канчатковую станцыю прызначэння Калядзічы Беларускай чыгункі.

Тут састаў будзе расфармаваны і адпраўлены па заяўках кліентам, у тым ліку ў краіны ЕС, Турцыю і інш.

Ва ўрачыстай цырымоніі з нагоды адпраўлення 22 мая цягнікі China Railway Express па маршруце Шэньчжэнь Мінск (Калядзічы) прымала ўдзел дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з першым намеснікам Начальніка дарогі Ігарам Шылавым.

Рэалізацыя новага праекта стала магчымая дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву чыгуначных адміністрацый Беларусі, Расіі, Кітая, Казахстана па выпрацоўцы інавацыйных рашэнняў і стварэнню мультымадальнага лагістычнага хаба для Паўднёвага Кітая і Усходняй Азіі.

Новы праект ажыцяўляецца ў рамках рэалізацыі ініцыятывы «Адзін пояс, Адзін шлях» для ўмацавання гандлёвых узаемаадносін і сувязяў паміж экспарцёрамі і імпарцёрамі дадзенага рэгіёну пры падтрымцы муніцыпальнага ўрада г. Шэньчжэнь.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год