Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Семінар «Тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза ў галіне чыгуначнага транспарту. Укараненне патрабаванняў і пацвярджэнне адпаведнасці» адбыўся 27 красавіка на Беларускай чыгунцы

27 красавіка 2017

27 красавіка ў Упраўленні Беларускай чыгункі прайшоў семінар «Тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза ў галіне чыгуначнага транспарту. Укараненне патрабаванняў і пацвярджэнне адпаведнасці».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Дзяржстандарта Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, Беларускага дзяржаўнага цэнтра акрэдытацыі, прадпрыемстваў Беларускай чыгункі і інш.

Удзельнікі форуму азнаёміліся з асноўнымі палажэннямі змяненняў у законах Рэспублікі Беларусь «Аб тэхнічным нарміраванні і стандартызацыі» і «Аб ацэнцы адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці», з заканадаўствам Еўразійскага эканамічнага саюза ў галіне тэхнічнага рэгулявання, а таксама з асноўнымі прынцыпамі ажыцяўлення дзяржаўнага нагляду (кантролю) за выкананнем патрабаванняў Тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, асаблівасцямі ацэнкі адпаведнасці чыгуначнай прадукцыі патрабаванням ТР МС.

Акрамя таго, спецыялісты абмяняліся вопытам па дадзенай тэматыцы. Да прыкладу, прадстаўнік кампаніі ЗАТ «Штадлер Мінск» падзяліўся вопытам сертыфікацыі электрацягнікоў па патрабаванням ТР МС 001/2011, спецыяліст ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод» пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з распрацоўкай, укараненнем, падрыхтоўкай да сертыфікацыі і сертыфікацыяй сістэмы менеджменту бізнесу на прадпрыемстве і т. д.

З 2 жніўня 2017 года на чыгуначную прадукцыю будуць распаўсюджвацца абавязковыя патрабаванні, устаноўленыя ў Тэхнічных рэгламентах Мытнага саюза ў галіне чыгуначнага транспарту (ТР МС 001/2011 «Аб бяспецы чыгуначнага рухомага саставу», ТР МС 002/2011 «Аб бяспецы высакахуткаснага чыгуначнага транспарту», ТР МС 003/2011 «Аб бяспецы інфраструктуры чыгуначнага транспарту»).

Тэхнічныя рэгламенты усталёўваюць абавязковыя патрабаванні бяспекі прадукцыі, правілы іх пацвярджэння адпаведнасці, пры выкананні якіх забяспечваецца доступ прадукцыі на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год