Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

28 красавіка Беларуская чыгунка далучыцца да Сусветнага дня аховы працы

27 красавіка 2017

28 красавіка адзначаецца Сусветны дзень аховы працы. Яго тэма ў гэтым годзе: «Аптымізацыя збору і выкарыстання даных па ахове працы. Умацаванне асноў культуры прафілактыкі». Беларуская чыгунка праводзіць сістэмную работу для таго, каб унесці свой уклад у вырашэнне актуальнай для ўсяго свету праблемы прадухілення няшчасных выпадкаў і прафесійных захворванняў на рабочых месцах.

На БЧ асаблівая ўвага надаецца выкананню работ падвышанай небяспекі, своечасова прымаюцца меры па ліквідацыі парушэнняў. Акрамя таго, распрацаваны цэлы шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне верагоднасці траўміравання работнікаў, стварэнне бяспечных умоў эксплуатацыі абсталявання і ажыцяўленне безатказнай працы тэхнічных прылад.

Праца, накіраваная на папярэджанне няшчасных выпадкаў на вытворчасці, паляпшэнне ўмоў і аховы працы, носіць на Беларускай чыгунцы сістэмны характар. У гэтым годзе яна ажыцяўляецца па 6 асноўных напрамках. Гэта прававое забеспячэнне аховы працы; арганізацыйнае забеспячэнне аховы працы; мерапрыемствы па гаспадарках службаў, арганізацый; санітарна-гігіенічныя, лячэбна-прафілактычныя і лячэбна-аздараўленчыя мерапрыемствы; навучанне работнікаў, укараненне перадавога вопыту па ахове працы; інфармацыйнае забеспячэнне аховы працы.

У бягучым годзе на Беларускай чыгунцы прыведзена ў адпаведнасць з патрабаваннямі санітарна-гігіенічных нарматываў 17 працоўных месцаў, што дазволіла палепшыць умовы працы 31 работніку, кваліфікацыю па пытаннях аховы працы павысілі 813 работнікаў, было праведзена 5 семінараў, абсталявана 29 куткоў па ахове працы.

Вялікая ўвага надаецца навучанню работнікаў і ўкараненню перадавога вопыту па ахове працы. У тым ліку па выніках I квартала бягучага года сваю кваліфікацыю па пытаннях аховы працы павысілі 637 чыгуначнікаў, праведзена 5 семінараў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год