Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

22 красавіка Беларуская чыгунка прыме актыўны ўдзел у Рэспубліканскім суботніку

14 красавіка 2017

Для арганізацыі і правядзення суботніка на БЧ створана рабочая група. У яе склад увайшлі кіраўніцтва Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, сакратар галіновага камітэта ГА «БРСМ» Беларускай чыгункі.

Усе аддзяленні беларускай магістралі навядуць парадак на замацаваных тэрыторыях. Асаблівую ўвагу нададуць воінскім пахаванням і помнікам, размешчаным побач з аб'ектамі чыгуначнага транспарту. Будзе правераны іх стан і пры неабходнасці яны будуць прыведзены ў парадак. Акрамя таго, работнікі БЧ зоймуцца добраўпарадкаваннем і падрыхтоўкай да летняга перыяду дзіцячых аздараўленчых цэнтраў, санаторыяў, навядуць парадак на тэрыторыі Дзіцячай чыгункі імя К.С. Заслонава РУП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», прымуць удзел у кампенсацыйнай пасадцы дрэў на аб'екце будаўніцтва інтэрната ў аграгарадку Міханавічы Мінскага раёна, а таксама ачысцяць ад смецця паласу адводу.

Плануецца, што ў мерапрыемстве будуць задзейнічаны больш за 70 тысяч работнікаў Беларускай чыгункі. Заробленыя сродкі пералічаць у бюджэт дзяржавы.

Таксама ў рамках суботніка будзе праведзена акцыя па павышэнні культуры праезду пасажыраў на Беларускай чыгунцы «Стоп-заяц!». Прадстаўнікі БЧ арганізуюць комплекс мерапрыемстваў па праверцы наяўнасці праязных дакументаў (білетаў) у пасажыраў цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа. Кантроль будзе ажыцяўляцца на пероне пры пасадцы або высадцы з транспартнага сродку. Удзельнікі акцыі раздадуць пасажырам тэматычныя памяткі. Акрамя працаўнікоў БЧ у мерапрыемстве прымуць удзел таксама супрацоўнікі аддзелаў унутраных спраў на транспарце.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год