Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка узнагародзіла лепшых работнікаў галіны

18 красавіка 2017

18 красавіка ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў дарожнага конкурсу «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» ў 2016 годзе. Імі сталі больш за 120 працаўнікоў БЧ. Гэта і праваднікі пасажырскіх вагонаў, і білетныя касіры, і дзяжурныя па станцыі, дыспетчары, машыністы лакаматываў і іх памочнікі, электрамеханікі і многія іншыя прадстаўнікі розных прафесій і спецыяльнасцей.

Заслужаныя ўзнагароды пераможцам уручыў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў. Ён падзякаваў чыгуначнікаў за плённую працу, адданасць абранай прафесіі, вернасць чыгуначным традыцыям і працавітасць. Уладзімір Марозаў таксама адзначыў уклад кожнага работніка галіны ў забеспячэнне бесперабойнай работы Беларускай чыгункі: «Наша праца накіравана на дасягненне адзінага выніку забеспячэнне своечасовай, бяспечнай дастаўкі грузаў і пасажыраў, аказанне якаснай паслугі кліенту. Упэўнены, што прафесійныя веды і вопыт прысутных у зале, а таксама ўсіх працаўнікоў магістралі дазволяць вырашаць любыя складаныя задачы, якія стаяць перад Беларускай чыгункай».

У гэтым годзе Беларускай чыгунцы спаўняецца 155 гадоў. БЧ адна з нямногіх арганізацый Рэспублікі Беларусь, дзе працуюць работнікі парадку 300 прафесій і спецыяльнасцей. Агульная колькасць працоўных складае больш за 70 тысяч чалавек. Штогод у калектыў прыходзіць каля 1,5 тысяч маладых спецыялістаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год