Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 60 тысяч работнікаў Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

26 красавіка 2017

Для арганізацыі і правядзення суботніка на БЧ была створана рабочая група. У яе склад увайшлі кіраўніцтва Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, сакратар галіновага камітэта ГА «БРСМ» Беларускай чыгункі.

Усе аддзяленні беларускай магістралі наводзілі парадак на замацаваных тэрыторыях. Асаблівая ўвага надавалася ўборцы воінскіх пахаванняў і помнікаў, размешчаных побач з аб'ектамі чыгуначнага транспарту. Акрамя таго, работнікі БЧ займаліся добраўпарадкаваннем і падрыхтоўкай да летняга перыяду дзіцячых аздараўленчых цэнтраў, санаторыяў, наводзілі парадак на тэрыторыі Дзіцячай чыгункі імя К.С. Заслонава РУП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», чысцілі ад смецця паласу адводу, прымалі ўдзел у кампенсацыйнай пасадцы дрэў на аб'екце будаўніцтва інтэрната ў аграгарадку Міханавічы Мінскага раёна.

Таксама, у рамках правядзення суботніка БЧ была арганізавана акцыя «Стоп-заяц», падчас якой прадстаўнікі чыгункі праверылі наяўнасць праязных дакументаў (білетаў) у пасажыраў цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа. Кантроль ажыцяўляўся на пероне пры пасадцы або высадцы з транспартнага сродку. Парушальнікі прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці.

Беларуская чыгунка пералічыла ў бюджэт больш за 160 тысяч беларускіх рублёў, заробленых на суботніку.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год