Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Вакальны гурт лакаматыўнага дэпо Мінск Беларускай чыгункі «Экстранае тармажэнне» выступіць у фінале рэспубліканскага галіновага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі-2017»

17 красавіка 2017

Мужчынская вакальная група лакаматыўнага дэпо Мінск «Экстранае тармажэнне» выйшла ў фінал рэспубліканскага галіновага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі-2017» і будзе прадстаўляць Беларускі прафсаюз работнікаў транспарту і камунікацый 1 мая на заключным гала-канцэрце.

Мужчынская вакальная група «Экстранае тармажэнне» існуе ўжо больш за 15 гадоў. У яе склад уваходзяць 5 машыністаў і памочнікаў машыністаў лакаматыўнага дэпо Мінск: машыніст цеплавоза Віталь Гулевец, памочнік машыніста электравоза Мікалай Гамера, памочнік машыніста электравоза Аляксандр Гарэлік, машыніст цеплавоза Андрэй Куцурэнка (маст. Рук. Сяргей Федуро). У рэпертуары калектыва як сучасныя эстрадныя творы, так і складаныя акадэмічныя нумары. Перамогу ў міжгаліновым адборачным туры рэспубліканскага галіновага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі-2017» «экстранага тармажэння» прынесла музычная кампазіцыя «Алілуя кахання» (муз. Аляксея Рыбнікава, словы Андрэя Вазнясенскага).

Усяго ў міжгаліновым адборачным туры рэспубліканскага галіновага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі-2017» прынялі ўдзел прадстаўнікі 160 прадпрыемстваў і ўстаноў Беларусі. Па рашэнні журы ў выніку праслухоўвання да фінальнага шоу дапушчана 24 творчых калектыва.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год