Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Прадстаўнікі Беларускай чыгункі ўдастоены прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2017 года ў галіне працы

13 красавіка 2017

За высокія дасягненні ў працы ў намінацыі «Энергетыка, транспарт і сувязь» намесніку начальніка Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Валерыю Каймовічу прысуджана званне «Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі» 2017 года ў галіне працы.

Валерый Каймовіч працуе на Беларускай чыгунцы з 1991 года. Сваю працоўную дзейнасць пачаў у Калінкавіцкай дыстанцыі пуці пасля заканчэння Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту. Са снежня 2010 года прызначаны намеснікам начальніка аддзялення чыгункі.

За шматгадовую добрасумленную працу і асабісты ўклад у развіццё інфраструктуры чыгуначнага транспарту неаднаразова ўзнагароджваўся кіраўніцтвам Беларускай чыгункі і аддзяленнямі дарогі.

Ён увесь час праводзіць работу па ўзмацненні рамонтнай i эксплуатацыйнай базы пуцявой гаспадаркі, гаспадаркі сігналізацыі і сувязі, гаспадаркі электразабеспячэння аддзялення дарогі па аснашчэнню дыстанцый пуці высокапрадукцыйнымі механізаванымі рамонтнымі комплексамі, што дазваляе аператыўна і якасна ўстараняць растройства пуцей і стрэлачных перакладаў у працэсе эксплуатацыі. Актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці калектыву аддзялення дарогі, садзейнічае развіццю спартыўна-аздараўленчых і культурна-масавых мерапрыемстваў, спрыяе станаўленню маладых спецыялістаў і іх вылучэнні на кіруючыя пасады, прапагандуе прафсаюзны рух, з красавіка 1995 года па ліпень 1996 года ўзначальваў першасную прафсаюзную арганізацыю ў Калінкавіцкай дыстанцыі пуці, з 2015 года з'яўляецца членам прэзідыума Райпрофсожа.

Таксама «Дыплома ўдзельніка фінальнага конкурсу на атрыманне прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне працы» удастоены калектыў Жабінкаўскай дыстанцыі пуці РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі» і начальнік участка па абслугоўванню прылад сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі № 3 Брэсцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Андрэй Несцярук.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год