Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Зараз Інтэрнэт не толькі ў цягніках, але і на вакзалах

20 сакавіка 2017

Беларуская чыгунка працягвае актыўнае развіццё спадарожных сэрвісаў для пасажыраў: паслуг доступу ў Інтэрнэт і медыасэрвісы.

На пачатковым этапе сістэмай бесправаднога доступу да сеткі Інтэрнэт (Wi-Fi) быў абсталяваны электрацягнік бізнес-класа ЭПМ InterCity, які курсіруе па маршруце ГомельМінск. Гэты праект рэалізаваны Беларускай чыгункай сумесна з кампаніяй Velcom яшчэ ў жніўні 2016 года. Цяпер праводзіцца актыўная работа па паляпшэнню якасці паслугі, у тым ліку вядзецца прапрацоўка варыянтаў развіцця сетак, перадача дадзеных уздоўж чыгуначнага палатна.

З новага года ў цягніках ЭПМ з'явіўся сэрвіс, які забяспечвае доступ да медыякантэнту. Ён дазваляе пасажырам падчас паездкі на асабістых гаджэтах абсалютна бясплатна праглядаць мастацкія І дакументальныя фільмы, музычныя кліпы, слухаць музыку І аўдыёкніжкі, чытаць любімыя творы. Праца медыясервера пабудавана на базе тэхналогіі Wi-Fi.

 

У цяперашні час БЧ сумесна з кампаніяй МТС прыступае да рэалізацыі маштабнага праэкту па забеспячэнні бясплатнага доступу да Інтэрнэту пры дапамозе тэхналогіі Wi-Fi на 19 чыгуначных вакзалах (у Мінску, Оршы, Маладзечна, Барысава, Баранавічах, Лідзе, Гродне, Лунінцы, Брэсце, Пінску , Гомелі, Жлобіне, Калінкавічах, Магілёве, Асіповічах, Бабруйску, Крычаве, Віцебску І Полацку).

Беларуская чыгунка прад'явіла высокія патрабаванні да забеспячэння якасці паслугі прадастаўлення доступу да сеткі Інтэрнэт. Удзел у конкурсе прынялі вядучыя аператары электрасувязі, што дазволіла атрымаць аптымальныя ўмовы для рэалізацыі праэкту.

Запуск паслугі ў эксплуатацыю плануецца ў пачатку лета 2017 года.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год