Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы вызначылі лепшае падраздзяленне культуры, фізічнай культуры і спорту

24 сакавіка 2017

Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсаў сярод Культурна-спартыўных цэнтраў (Культурна-спартыўнага комплексу) аддзяленняў БЧ на лепшую арганізацыю культурна-масавай, фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы за 2016 год.

У конкурсах прынялі ўдзел усе падраздзялення культуры, фізічнай культуры і спорту аддзяленняў Беларускай чыгункі.

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу на лепшую арганізацыю культурна-масавай работы ўлічвалася, у тым ліку, колькасць праведзеных ў 2016 годзе культурна-масавых мерапрыемстваў (для чыгуначнікаў і членаў іх сем'яў), лік клубных фарміраванняў і калектываў аматарскай мастацкай творчасці, якія маюць званні «Узорны», «Народны», «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» у падраздзяленнях культуры, а таксама  якія займаюцца ў клубных фарміраваннях чыгуначнікаў і членаў іх сем'яў (% да ліку работнікаў аддзялення) і т. д.

 

Па выніках конкурсу званне лепшага падраздзялення культуры прысуджана калектыву Культурна-спартыўнага цэнтра УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», другое месца заняў калектыў Культурна-спартыўнага цэнтра РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі», 3 месца — калектыў Культурна-спартыўнага комплексу РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу на лепшую арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы за 2016 год ўлічвалася колькасць чыгуначнікаў, якія пастаянна займаюцца ў клубах па спартыўных інтарэсах, фізкультурна-аздараўленчых групах, спартыўных секцыях, а таксама колькасць удзельнікаў спартыўных спаборніцтваў, вынікі круглагадовай спартакіяды (занятае месца) і т. д.

Па выніках конкурсу званне лепшага падраздзялення фізічнай культуры і спорту прысуджана калектыву Культурна-спартыўнага цэнтра РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі», другое месца заваяваў калектыў Культурна-спартыўнага цэнтра УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі», 3 месца ў калектыву Культурна-спартыўнага комплексу РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год