Беларуская чыгунка інфармуе
16 сакавіка 2017
16 сакавіка ў 5 гадзін 58 хвілін на 1-м пуці станцыі Памыслішча адбылася тэхнічная няспраўнасць кантактнай сеткі, у выніку якой быў часова прыпынены рух пасажырскіх цягнікоў на гэтым участку. Няспраўнасць была ліквідаваная спецыялістамі Беларускай чыгункі, і ў 7.50 рух цягнікоў па 1-м пуці станцыі Памыслішча быў адноўлены.
Затрымка ў руху пасажырскіх цягнікоў на момант здарэння складала ад 15 хвілін да 1 гадзіны 49 хвілін.
Беларуская чыгунка просіць прабачэння ў пасажыраў за прычыненыя нязручнасці.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2017 год