Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка аб'яўляе аб правядзенні конкурсу на лепшае асвятленне дзейнасці магістралі

22 сакавіка 2017

Конкурс прымеркаваны да святкавання ў 2017 годзе 155-годдзя Беларускай чыгункі. Яго мэта — інфармаванне грамадскасці аб ролі беларускай магістралі ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. На конкурс прадстаўляюцца работы, апублікаваныя ў СМІ, або якія выйшлі ў эфір у перыяд з 1 студзеня па 30 кастрычніка бягучага года.

Таксама конкурс будзе спрыяць развіццю і стымуляванню творчай актыўнасці журналістаў па асвятленні пытанняў дзейнасці Беларускай чыгункі, магчымасці дэманстрацыі сваіх аўтарскіх работ. Конкурс дапаможа выявіць і падтрымаць перспектыўных журналістаў, якія пішуць на тэму чыгуначнага транспарту, будзе спрыяць павышэнню іх прафесійнага майстэрства.

У конкурсе могуць прымаць удзел рэдакцыі сродкаў масавай інфармацыі, афіцыйна зарэгістраваныя ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Таксама яго ўдзельнікамі могуць быць прадстаўнікі СМІ.

 

Па выніках конкурсу, падвядзенне вынікаў якога адбудзецца ў лістападзе 2017 года, будуць вызначаны пераможцы па групах: друкаваныя выданні, тэлевізійныя і радыёпраграмы, фотарэпартаж у 4 намінацыях:

«Магістраль XXI стагоддзя» (матэрыялы аб асвятленні дзейнасці магістралі, паслугах, якія аказваюцца кампаніяй па перавозцы грузаў і пасажыраў, і мерапрыемствах, якія праводзяцца БЧ па іх удасканаленні, укараненні сучасных тэхналогій, мерах, якія прымаюцца, і рэалізацыі праектаў, накіраваных на сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны);

«Прафесія — чыгуначнік» (матэрыялы аб розных чыгуначных прафесіях, працоўных дынастыях);

«З клопатам пра людзей» (матэрыялы на тэму сацыяльнай палітыкі БЧ — адукацыя, культура, спорт, санаторна-курортнае лячэнне, падтрымка ветэранаў, прафілактыка невытворчага траўматызму на чыгуначным транспарце);

«Гісторыя дарогі — гісторыя краіны» (матэрыялы па 155-гадовай дзейнасці БЧ у разрэзе гістарычнай падзеі: каштоўныя экспанаты, якія захоўваюцца ў музеях, дакументальныя сведкі гісторыі, рэдкія фотаматэрыялы і архіўныя дакументы, сямейныя рэліквіі, па месцах баявой і працоўнай славы, пра ўклад чыгуначнікаў у перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне і г. д.).

Будзе вызначана спецыяльная намінацыя: «Асвятленне пытанняў сацыяльнага партнёрства» (матэрыялы аб рэалізацыі сумесных праектаў па сацыяльнай падтрымцы работнікаў, ветэранаў вайны і працы, правядзенні сумесных культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, узаемадзеянні з прафсаюзнымі арганізацыямі, умацаванні і развіцці прафсаюзнага руху і інш.).

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць заяўку і даслаць яе разам з конкурснай працай па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Леніна, 17, Упраўленне Беларускай чыгункі, аддзел ідэалогіі і сацыяльна-культурнай працы.

Інфармацыя аб конкурсе, Палажэнне і форма заяўкі даступныя ў сетцы Інтэрнэт па адрасе www.rw.by, у раздзеле Прэс-центр-> Конкурс.

Дадатковую інфармацыю аб конкурсе можна атрымаць па тэлефоне 2250441, 2250530, 2254829.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год