Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

31 сакавіка ў Мінску прайшлі двухбаковыя перамовы кіраўнікоў Беларускай і Маскоўскай чыгунак

31 сакавіка 2017

Удзел у перамовах таксама прыняў Старшыня Дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці Пётр Кучарэнка. У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі вынікі працы ў 2016 годзе, а таксама за два месяцы 2017 года, пытанні арганізацыі пропуску вагонапатокаў па міждзяржаўных стыкавых пунктах Беларускай і Маскоўскай чыгунак, працу лакаматываў і лакаматыўных брыгад на сумежных участках, пытанні тэхнічнага стану грузавых вагонаў, якія перадаюцца па міждзяржаўных стыкавых пунктах Беларускай і Маскоўскай чыгунак. Бакі абмяняліся інфармацыяй аб працы па развіцці інфраструктуры на асноўных напрамках ажыцяўлення грузавых і пасажырскіх перавозак паміж Беларускай і Маскоўскай чыгункамі.

У сваім выступе Начальнік Беларускай чыгункі адзначыў, што Беларуская чыгунка разглядае Маскоўскую чыгунку як стратэгічнага партнёра ў арганізацыі грузавых і пасажырскіх перавозак. Па словах Уладзіміра Марозава: «Сёння вельмі важна ўзгоднена глядзець у заўтрашні дзень, разглядаць пытанні развіцця інфраструктуры, эксплуатацыйнай работы, павышэння канкурэнтаздольнасці пры перавозцы пасажыраў, стварэння новых паслуг і рэалізацыі сумесных праектаў». У сваю чаргу Начальнік Маскоўскай чыгункі Уладзімір Малдавер праінфармаваў аб працы па ўзаемадзеянні з Беларускай чыгункай, бягучых праектах і далейшай перспектыве развіцця пасажырскіх і грузавых перавозак.

 

Па выніках перамоў быў падпісаны пратакол, у якім былі дадзены даручэнні кіраўнікам арганізацый і галіновых службаў па рэалізацыі разгледжаных пытанняў.

Акрамя таго, па выніках сустрэчы было падпісана Палажэнне аб вытворчым спаборніцтве паміж калектывамі Беларускай і Маскоўскай чыгунак. Таксама прафсаюзнымі лідэрамі чыгуначных адміністрацый была выказана прапанова аб развіцці супрацоўніцтва ў сферы арганізацыі спартыўна-культурных мерапрыемстваў і аздараўлення работнікаў чыгуначнага транспарту.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год