Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

30 сакавіка на Беларускай чыгунцы пройдзе «Адзіны дзень пасажыра»

07 сакавіка 2017

У 2017 годзе Беларуская чыгунка працягне зносіны з пасажырамі ў новым фармаце. 30 сакавіка з 14.00 да 17.00 на чыгуначных вакзалах пазакласных і першага класа Беларускай чыгункі: у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Оршы пройдзе «Адзіны дзень пасажыра». Яго мэта вывучэнне меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэнне зваротнай сувязі з пасажырамі Беларускай чыгункі.

У «Адзіным дні пасажыра» прымуць удзел спецыялісты пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі, кіраўнікі і спецыялісты аддзяленняў дарогі, а таксама начальнікі вакзалаў. Месца правядзення мерапрыемстваў на вакзалах будуць аформлены ў адзіным карпаратыўным стылі.

Напярэдадні правядзення «Адзінага дня пасажыра» на сайце Беларускай чыгункі будзе арганізавана апытанне грамадскай думкі (анкетаванне) па пытаннях удасканалення абслугоўвання пасажыраў пры арганізацыі пасажырскіх перавозак на Беларускай чыгунцы.

 

У рамках правядзення мерапрыемства пасажыры змогуць задаць спецыялістам беларускай магістралі пытанні ў вуснай і пісьмовай формах. Іх звароты будуць разгледжаны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асобаў».

Трэба адзначыць, што ў 2016 годзе ў рамках «Адзінага дня пасажыра» спецыялістамі Беларускай чыгункі былі растлумачаны і размешчаны на афіцыйным сайце адказы больш чым на 200 пытанняў, якія цікавяць карыстальнікаў транспартных паслуг . У асноўным гэта прапановы, звязаныя з раскладам руху пасажырскіх цягнікоў, уключэннем у саставы цягнікоў вагонаў рознай катэгорыі, а таксама пытанні па растлумачэнню правілаў перавозак пасажыраў і багажу і іншыя.

«Адзіны дзень пасажыра» праводзіцца на Беларускай чыгунцы рэгулярна ў апошні чацвер трэцяга месяца квартала. У гэтым годзе ён адбудзецца 30 сакавіка, 29 чэрвеня, 28 верасня і 28 снежня.

Зносіны ў новым фармаце стала для Беларускай чыгункі традыцыйным ужо на працягу некалькіх гадоў. Правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе далейшаму развіццю пасажырскіх перавозак і павышэнню якасці аказваемых паслуг.

Беларуская чыгунка адкрыта для зносін з пасажырамі і гатова выслухаць іх пажаданні і прапановы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год