Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Паважаныя ветэраны і работнікі Беларускай чыгункі!

23 лютага 2017

Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэта свята — даніна глыбокай павагі і ўдзячнасці ўсім пакаленням воінаў і працаўнікоў тылу, якія адстаялі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.

У гэты дзень мы зноў і зноў успамінаем усіх тых, каму мы абавязаныя мірным небам над галавой, магчымасцю спакойна жыць і гадаваць дзяцей і ўнукаў.

На чыгуначным транспарце ваенная справа заўсёды карысталася асаблівай пашанай і павагай, а ветэраны вайны і працы былі і застаюцца залатым фондам Беларускай чыгункі. Лепшыя якасці прафесіі —  надзейнасць, самаадданасць, адказнасць і прафесіяналізм — выявіліся ў гады ваеннага ліхалецця. Рызыкуючы ўласным жыццём, чыгуначнікі забяспечвалі бесперабойную дастаўку да лініі фронту воінскіх грузаў, пад бесперапыннымі ўдарамі варожай авіяцыі аднаўлялі разбураныя шляхі і рухомы састаў, дапамагалі адраджаць прамысловасць.

 

Нізкі паклон вам, паважаныя ветэраны! У цяжкіх выпрабаваннях, праявіўшы мужнасць і гераізм, вы абаранялі мірнае будучае нашай краіны. Сёння вы з'яўляецеся прыкладам вышэйшай доблесці і мужнасці для сучаснай моладзі.

23 лютага стаў сапраўды ўсенародным святам. У гэты дзень у нашай краіне ўшаноўваюць усіх мужчын, як абаронцаў роднай зямлі і хатняга ачага.

Дарагія чыгуначнікі! Кожны з вас, абраўшы нялёгкую, але ганаровую працу справай свайго жыцця, уносіць вялікі ўклад ва ўмацаванне абароназдольнасці краіны, забеспячэнне яе нацыянальных і эканамічных інтарэсаў.

Ад усяго сэрца жадаем вам і вашым блізкім міру, здароўя і даўгалецця, бадзёрасці духу і сямейнай згоды, радасці і дабра!

 

Начальнік Беларускай чыгункі У.М. Марозаў

Старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай
арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў В.У. Страмук

Старшыня арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі С.П. Гогалеў

 

Да спісу навін за 2017 год