Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Кіраўніцтва Беларускай чыгункі абмяркуе з літоўскімі калегамі перспектывы далейшага супрацоўніцтва

13 лютага 2017

14 лютага ў Мінску адбудзецца сустрэча Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з генеральным дырэктарам АТ «Літоўскія чыгункі» Мантасам Бартушкай. Падчас перамоў плануецца абмеркаваць шэраг актуальных пытанняў, у тым ліку далейшыя перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне грузавых і пасажырскіх перавозак.

Для беларускай магістралі АТ «Літоўскія чыгункі» з'яўляецца адным з найважнейшых партнёраў на рынку міжнародных грузавых і пасажырскіх перавозак. У 2016 годзе чыгуначным транспартам ў паведамленні БеларусьЛітва перавезена 20,35 млн тонаў грузаў і 300,4 тыс. пасажыраў.

Працягваецца рэалізацыя сумеснага праекта па арганізацыі хуткасных чыгуначных пасажырскіх зносін паміж Мінскам і Вільнюсам, што дазволіць скараціць час руху пасажырскага цягніка да двух гадзін. У цяперашні час рэалізуецца інвестыцыйны праект па электрыфікацыі ўчастка чыгуначнай лініі МаладзечнаГудагайдзяржмяжа. Работы па электрыфікацыі гэтага кірунку працягласцю 84 км Беларуская чыгунка плануе завяршыць у 2017 годзе.

 

Для прыцягнення грузапатокаў на Клайпедскім кірунку Беларуская чыгунка сумесна з АТ «Літоўскія чыгункі» і стывідорных кампаній Літвы праводзіць мэтанакіраваную працу па аптымізацыі транспартна-лагістычных схем дастаўкі грузаў на парытэтных прынцыпах з мэтай забеспячэння іх канкурэнтаздольнасці з альтэрнатыўнымі варыянтамі.

Акрамя таго, з мэтай павышэння эфектыўнасці грузавых перавозак ў 2016 годзе чыгуначныя адміністрацыі Беларусі, Расіі і Літвы ўкаранілі электронны дакументаабарот пры арганізацыі транзітных перавозак парожніх прыватных вагонаў ў паведамленні Расія-Беларусь-Літва-Расія.

Важнае месца ў дзейнасці Беларускай чыгункі займае супрацоўніцтва з АТ «Літоўскія чыгункі» па пашырэнні транскантынентальных сувязей краін Скандынаўскага паўвострава і басейна Чорнага мора з выкарыстаннем 9-га Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора. Добрым прыкладам з'яўляецца цягнік камбінаванага транспарту «Вікінг».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год