Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка рэалізуе пілотны праект па ўкараненні аплаты паслуг чыгуначнага транспарту па банкаўскіх плацежных картках у цягніках

10 лютага 2017

У мэтах паляпшэння абслугоўвання пасажыраў БЧ сумесна з ААТ «АСБ Беларусбанк» рэалізуе пілотны праект па ўкараненні аплаты паслуг чыгуначнага транспарту ў асобных цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа і цягніках міжрэгіянальных ліній з выкарыстаннем пераносных плацежных тэрміналаў для разліку па банкаўскіх картках.

Так, у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа, якія курсуюць па маршруце Асіповічы-Пухавічы, пасажыры цяпер могуць набыць білет у раз'язнога касіра, аплаціўшы яго банкаўскай карткай, а ў цягніку № 658/657 БрэстВіцебск такім жа чынам разлічыцца за чайную прадукцыю і пасцельную бялізну.

Пры правядзенні эксперыменту спецыялісты Беларускай чыгункі правераць працу пераносных плацежных тэрміналаў падчас руху цягніка, у тым ліку з улікам якасьці сотавай сувязі на маршрутах руху цягнікоў. У наступным, калі праект зарэкамендуе сябе са станоўчага боку, і дадзеная паслуга будзе карыстацца попытам, плануецца разгледзець пытанне аб далейшым укараненні плацежных тэрміналаў у цягніках.

 

Трэба адзначыць, што БЧ надае вялікую ўвагу развіццю безнаяўных разлікаў пры аплаце паслуг чыгуначнага транспарту.

Так ў 2016 годзе з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак на сайце Беларускай чыгункі было аформлена больш за 1,6 млн білетаў, а праз тэрміналы самаабслугоўвання 745,7 тысяч білетаў.

Да спісу навін за 2017 год