Беларуская чыгунка правядзе адкрыты міжнародны турнір па валейболе
09 лютага 2017
Адкрыты міжнародны турнір па валейболе, прысвечаны 155-годдзю Беларускай чыгункі, пройдзе 17—19 лютага ў Магілёве. Спаборніцтвы адбудуцца на базе Культурна-спартыўнага цэнтра РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Свой удзел у турніры ўжо пацвердзілі каманды чыгуначных адміністрацый Расіі, Латвіі і Украіны.
Спаборніцтвы пройдуць паміж мужчынскімі і жаночымі зборнымі камандамі. Турнір праводзіцца ў мэтах папулярызацыі і развіцця гульнявых відаў спорту сярод чыгуначнікаў, а таксама павышэння эфектыўнасці супрацоўніцтва паміж чыгуначнымі адміністрацыямі.
Трэба адзначыць, што валейбол — адзін з найбольш папулярных і запатрабаваных відаў спорту на БЧ і Беларуская чыгунка штогод з'яўляецца арганізатарам міжнародных турніраў па валейболе.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2017 год