Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Турыстычнаму цэнтру «Дартур» Беларускай чыгункі споўнілася дзесяць гадоў

21 студзеня 2017

Турыстычны цэнтр «Дартур» быў створаны ў студзені 2007 года на базе Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. Прыярытэтам у працы калектыву з'яўляецца ўнутраны і ўязны турызм.

Сярод пераваг «Дартур» — выкарыстанне наяўных рэсурсаў чыгункі для развіцця культурна-пазнавальнага турызму. Праграмы перавозак арганізаваных турыстычных груп прадугледжваюць перамяшчэнне груп турыстаў з выкарыстаннем як рэгулярных цягнікоў, так і прычапных бесперасадачных вагонаў па загадзя распрацаваным маршруце, экскурсійнае абслугоўванне, харчаванне, а таксама магчымасць выкарыстоўваць развітую інфраструктуру прадпрыемстваў Беларускай чыгункі.

Турыстычны цэнтр «Дартур» мае значны вопыт арганізацыі і комплекснага абслугоўвання ўдзельнікаў значных праектаў, прысвечаных 65-годдзю і 70-годдзю Вялікай Перамогі: «Дарогамі Вялікай перамогі», «Цягнік дружбы ветэранаў вайны супраць нацызму», «Цягнікі памяці», а таксама турыстычных маршрутаў з выкарыстаннем чыгуначнага транспарту па краінах далёкага і блізкага замежжа. Распрацаваны і дзейнічае праект «Цягнiком ў Беларусь». У 2012 годзе праведзена вялікая работа па арганізацыі экскурсійных тураў, прысвечаных 150-годдзю Беларускай чыгункі, былі распрацаваны 40 экскурсійных чыгуначных маршрутаў, прысвечаных юбілейнай тэме.

 

За апошнія гады стаў папулярным і запатрабаваным праект навагоднія цягнікі ў Маёнтак да Дзеда Мароза. Да прыкладу, у перыяд калядных і навагодніх святаў турыстычным цэнтрам было арганізавана 7 турыстычных цягнікоў па кірунку Мінск—Брэст—Мінск і перавезена больш за 1500 чалавек.

Турыстычны цэнтр «Дартур» адным з першых у Мінску адрадзіў даўнюю традыцыю правядзення аглядных экскурсій па сталіцы нашай рэспубліцы і яе наваколлі ад вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі, што карыстаецца вялікай папулярнасцю ў шматлікіх турыстаў з розных краін. У сярэднім штогод экскурсійныя паслугі аказваюцца каля 15 000 турыстаў.

Таксама «Дартур» вядзе актыўную працу па прапагандзе чыгуначных падарожжаў, на рэгулярнай аснове арганізуе экскурсіі выхаднога дня, у тым ліку і для замежных турыстаў. У 2016 годзе экскурсійнымі паслугамі скарысталася больш за 7000 гасцей нашай краіны.

Праца цэнтра накіравана на развіццё экспарту паслуг. Па выніках 2016 года экспарт турыстычных паслуг да ўзроўню мінулага года павялічыўся больш чым на 35%.

У планах турыстычнага цэнтра — працягнуць працу з прыцягненнем прафсаюзных арганізацый чыгунак краін СНД і блізкага замежжа па аказанні турыстычных паслуг для калег-чыгуначнікаў. Для пашырэння паслуг плануецца выкарыстоўваць магчымасці дзелавога, спартыўнага, культурнага, забаўляльнага, пазнавальнага, рэлігійнага, медыцынскага і іншых відаў турызму.

У 2017 годзе Беларуская чыгунка адзначыць сваё 155-годдзе. Да юбілейнай даты турыстычным цэнтрам «Дартур» распрацаваны шэраг экскурсійных чыгуначных маршрутаў з выкарыстаннем праезду ў цягніках фармавання беларускай магістралі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год