Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

З 15 снежня Беларуская чыгунка і ААТ «Брэстаблаўтатранс» прапаноўваюць пасажырам новы від паслугі

15 снежня 2016

У мэтах павышэння ўзроўню даступнасці паслуг чыгуначнага і аўтамабільнага транспарту для насельніцтва Беларуская чыгунка сумесна з ААТ «Брэстаблаўтатранс» прапануе пасажырам новы від паслугі па адначасовым афармленні праезду ў прамым змешаным паведамленні чыгуначным і аўтамабільным транспартам (цягнік і аўтобус) па маршруце Мінск—Брэст—Камянец і назад.

З Мінска да г. Камянца (Брэсцкая вобласць) пасажыры могуць дабрацца, адначасова аформіўшы праезд у любой касе Беларускай чыгункі, якая ажыцяўляе продаж праязных дакументаў на цягнікі ў міжрэгіянальным паведамленні, на цягнік № 607 Мінск—Брэст і аўтобусны рэйс № 379 Брэст—Камянец. Перасадка ў аўтобус ажыцяўляецца на прыгарадным чыгуначным вакзале ў г. Брэсце.

У адваротным кірунку, выязджаючы з Камянца, квіткі на аўтобусны рэйс № 384 Камянец—Брэст і цягнік № 652 Брэст—Мінск можна адначасова аформіць у касах аўтастанцыі Камянец з аналагічнай перасадкай у г. Брэсце.

 

Продаж праязных дакументаў (білетаў) для праезду з Мінска да Камянца і назад заканчваецца за 1 гадзіну да адпраўлення цягніка (аўтобуса) з пачатковай станцыі маршруту іх накіравання.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год