Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Зборная каманда Беларускай чыгункі паспяхова выступіла ў Адкрытым міжнародным кубку РФСО «Лакаматыў» па валейболе сярод спартсменаў-ветэранаў чыгунак

10 кастрычніка 2016

Адкрыты міжнародны кубак РФСО «Лакаматыў» па валейболе сярод спартсменаў-ветэранаў чыгунак прайшоў з 6 па 9 кастрычніка ў горадзе Зеленаградску (Расія). У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды Беларусі, Латвіі і Расіі (4 мужчынскія і 4 жаночыя каманды). Прадстаўніцы Беларускай чыгункі атрымалі ўпэўненую перамогу сярод жаночых каманд, мужчыны занялі другое месца, саступіўшы толькі гаспадарам спаборніцтваў.

Лепшымі гульцамі турніру, на думку арганізатараў, сталі намеснік начальніка Баранавіцкага аддзялення БЧ Аляксандр Саламенік і станцыйны дыспетчар станцыі Жлобін Гомельскага аддзялення дарогі Вольга Севастюк, лепшымі нападнікамі прызнаныя начальнік агульнатэхнічных аддзела Магілёўскага аддзялення магістралі Андрэй Зайцаў і спецыяліст па ідэалагічнай, сацыяльнай і культурна-масавай рабоце Гомельскага вагонабудаўнічага завода Кацярына Гузава.

 

Акрамя таго, чатыры прадстаўнікі БЧ: інжынер Жлобінскай дыстанцыі сувязі Юлія Куц, эканаміст Гомельскага вагонабудаўнічага завода Макаревчук Алена, інструктар-метадыст культурна-спартыўнага цэнтра Брэсцкага аддзялення Валерый Буяк і начальнік агульнатэхнічных аддзела Магілёўскага аддзялення магістралі Андрэй Зайцаў прынялі ўдзел у «Матчы зорак».

28—30 кастрычніка ў Брэсце пройдзе аналагічны міжнародны турнір па валейболе, у якім возьмуць удзел каманды БЧ, Кастрычніцкай, Калінінградскай і Маскоўскай чыгункі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год