Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы выбралі «Міс майстэрства і зачараванне» сярод білетных касіраў

20 кастрычніка 2016

Білетны касір вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны Надзея Страчук стала пераможцам конкурсу прафесійнага майстэрства сярод білетных касіраў Беларускай чыгункі «Міс майстэрства і зачараванне 2016». Яна набрала найбольшую колькасць балаў па суме ўсіх этапаў спаборніцтва. Усяго ж у конкурсе прымалі ўдзел 6 білетных касіраў беларускай магістралі. Змаганне ўключала пяць этапаў, падчас якіх дзяўчыны прадставілі кароткую інфармацыю пра сябе ў адвольнай форме, прадэманстравалі свае прафесійныя якасці, а таксама прымерылі на сябе ў Год культуры ролі літаратурнага або гістарычнага вобраза, паказалі канцэртны нумар і нават прадэфіліравалі па сцэне ў якасці мадэлі.

На працягу конкурсу ўдзельніцы пераконвалі журы і гледачоў у наяўнасці пачуцця гумару, знаходлівасці, артыстычнасці, грацыёзнасці і прафесіяналізме.

 

Тытула «Віцэ-міс майстэрства і зачараванне 2016» удастоена білетны касір станцыі Віцебск Вольга Сінцарэва. Трэба адзначыць, што ў гэты вечар ні адна з канкурсантак не засталася без тытула. Згодна з палажэннем аб правядзенні конкурсу былі заснаваны яшчэ 4 намінацыі. «Міс індывідуальнасць» стала білетны касір станцыі Бабруйск Марына Карагаева, білетны касір станцыі Калінкавічы Святлана Корнеевец атрымала тытул «Міс талент», тытул «Міс грацыя» у раз'язнога білетнага касіра станцыі Баранавічы-Цэнтральныя Аксаны Сідорык, «Міс арыгінальнасць» у білетнага касіра станцыі Мінск-Пасажырскі Наталлі Сабалеўскай.

Усяго на Беларускай чыгунцы працуюць сёння больш за 2 тысячы білетных касіраў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год