Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Каманда Беларускай чыгункі годна выступіла на Міжнародных гульнях 2016 «Спорт пакаленняў»

11 кастрычніка 2016

Фінал Міжнародных гульняў 2016 «Спорт пакаленняў» прайшоў з 29 верасня па 2 кастрычніка ў горадзе Сочы. Праграма спаборніцтваў уключала ў сябе тры этапы: «Ад масавасці — да майстэрства» (бег, кіданне, скачкі ў даўжыню, падцягванне для мужчын і адцісканне для жанчын, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі), каманднае мнагабор'е і камандную эстафету.

У спартыўным форуме прынялі ўдзел 25 каманд: прадстаўнікі філіялаў ААТ «РЖД», чыгуначнікі Казахстана, Латвіі, каманда Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў чыгуначнікаў. Беларускую чыгунку прадстаўляла каманда Баранавіцкага аддзялення — пераможца Міжнароднага турыстычнага злёту Беларускага прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў. Усяго ў стартах ўдзельнічалі больш за 300 спартсменаў.

 Назва гульняў «Спорт пакаленняў» не выпадкова: асаблівасць турніру ў тым, што ў склад кожнай дружыны ўваходзяць прадстаўнікі розных узростаў.

 

Па выніках выступлення ў спаборніцтвах баранавіцкія чыгуначнікі занялі 6 агульнакаманднае месца сярод усіх каманд-удзельніц, што стала лепшым вынікам за ўсю гісторыю ўдзелу прадстаўнікоў Беларускай чыгункі на Міжнародных гульнях «Спорт пакаленняў».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год