Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прымуць удзел у VIII Міжнародным Балтыйскім транспартным форуме

06 верасня 2016

Мерапрыемства пройдзе ў Калінінградзе 8—9 верасня пры падтрымцы ўрада Калінінградскай вобласці.

У рабоце форуму возьме ўдзел мноства экспертаў. У пленарнай сесіі форуму будуць разглядацца актуальныя пытанні развіцця транспартнай інфраструктуры рэгіёну, перавозак марскім і рачным транспартам, а таксама тэндэнцыі рынку, асноўныя фактары і рызыкі, якія будуць вызначаць дынаміку і структуру грузапатоку праз парты Калінінградскай вобласці і ў цэлым развіццё транспартна-лагістычнага комплексу рэгіёну ў сярэднетэрміновай перспектыве.

Удзельнікам форуму раскажуць аб прымяненні новых перспектыўных тэхналогій ўдасканалення мытных аперацый у Калінінградскай абласной мытні, аб развіцці транспартнага комплексу Калінінградскай вобласці, чыгуначных, марскіх, аўтамабільных і авіяперавозак з улікам распрацоўкі і прыняцця новага закона аб сацыяльна-эканамічным развіцці Калінінградскай вобласці.

 

Праграма сесіі чыгуначнага транзіту таксама будзе насычанай. Тут плануецца абмеркаваць такія пытанні, як: чыгуначная транспартная сістэма Калінінградскай вобласці, перспектывы і новыя магчымасці, транспартна-лагістычны патэнцыял чыгунак краін Балтыі, кіраванне якасцю сэрвісу ў лагістычным ланцужку і інш.

На форуме беларуская дэлегацыя прадставіць транспартна-лагістычны патэнцыял Беларускай чыгункі ў забеспячэнні грузавых перавозак у напрамку Калінінградскай вобласці.

Акрамя таго, спецыялісты беларускай магістралі плануюць абмеркаваць арганізацыйныя пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай і правядзеннем у г. Калінінградзе ў лістападзе бягучага года круглага стала з удзелам прадстаўнікоў партоў, буйных грузаатрымальнікаў і грузаадправіцеляў.

Беларуская чыгунка з'яўляецца найважнейшым сувязным звяном у забеспячэнні эканамічных сувязей Калінінградскай вобласці з іншымі рэгіёнамі Расіі.

Па выніках работы за студзень—ліпень бягучага года перавозкі грузаў па БЧ у зносінах з Калінінградскай вобласцю склалі 5,1 млн тон грузаў або 107,1% да аналагічнага перыяду мінулага года. Асноўны аб'ём перавозак грузаў у зносінах з Калінінградскай вобласцю прыпадае на транзітныя перавозкі. За 7 месяцаў 2016 года транзітам па Беларускай чыгунцы перавезена 4,6 млн тон грузаў або 104,6% да аналагічнага перыяду 2015 года.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год