Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека»

12 верасня 2016

Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека», якая была прымеркавана да пачатку навучальнага года ва ўстановах адукацыі. З 29 жніўня па 7 верасня работнікамі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў былі арганізаваны рэйды, падчас якіх надавалася асаблівая ўвага дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова інфармавалі пра меры бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, праведзена тлумачальна-прафілактычная работа ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі. У акцыі прынялі ўдзел усе аддзялення Беларускай чыгункі.

У рамках акцыі работнікамі ваенізаванай аховы БЧ арганізаваны 164 рэйды, 47 з якіх праведзены сумесна з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў. Падчас правядзення рэйдавых мерапрыемстваў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута больш за 100 чалавек за праход па чыгуначных пуцях у неўсталяваным месцы, спагнаныя штрафы на суму 420 рублёў. Выяўлены і выведзены ў бяспечныя месцы 25 непаўналетніх, якія знаходзіліся на аб'ектах чыгункі без суправаджэння бацькоў ці дарослых. З 14 непаўналетнімі, якія знаходзіліся на чыгуначных пуцях ў слухаўках і размаўлялі па сотавых тэлефонах, праведзены прафілактычныя гутаркі. З зоны падвышанай небяспекі выдаленыя 19 грамадзян, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

 

Акрамя таго, спецыялістамі БЧ былі праведзены больш за 76 выступаў у працоўных калектывах і ўстановах адукацыі па пытаннях выканання правілаў бяспекі на чыгуначным транспарце. У іх прынялі ўдзел 1 676 чалавек, 1 261 з якіх — непаўналетнія.

Правядзенне падобных прафілактычных мерапрыемстваў на Беларускай чыгунцы носіць сістэмны характар.

БЧ заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў пераходу чыгуначных пуцей або знаходжанні на іх у неналежным месцы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год