Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

14—16 верасня прадстаўнікі Беларускай чыгункі прымуць удзел у шэрагу мерапрыемстваў у Рызе (Латвія)

14 верасня 2016

Дэлегацыю ўзначаліць першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ігар Шылаў.

14 верасня прадстаўнікі Беларускай чыгункі запрошаны для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі ГАО «Latvijas dzelzceļš» «Перспектывы глабальных транспартных зносін. Выклікі будучыні». Дадзеная канферэнцыя пройдзе ў рамках 155-годдзя з дня адкрыцця першай чыгуначнай лініі ў Латвіі. Падчас міжнароднага форуму будзе абмяркоўвацца шэраг пытанняў, сярод якіх ўплыў сучасных глабальных тэндэнцый на транспартную галіну.

15 верасня адбудзецца пасяджэнне рабочай групы па транспарце Латвійска-Беларускай Міжурадавай камісіі па пытаннях эканамічнага, прамысловага, навуковага і тэхнічнага супрацоўніцтва. Праграмай пасяджэння прадугледжаны разгляд актуальных тэм, у тым ліку ў галіне чыгуначнага транспарту.

16 верасня дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у VII Беларуска-Латвійскім бізнес-форуме. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва па шэрагу актуальных кірункаў: транспарт і лагістыка, лічбавая эканоміка, біржавы гандаль таварамі, доступ да фінансавага рынку.

 

Праграмай бізнес-форуму прадугледжана правядзенне пленарнага пасяджэння, чатырох паралельных секцыйных пасяджэнняў: «Транспарт і лагістыка», «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі», «Біржавы гандаль таварамі» «Фінансы і крэдыт», а таксама сустрэчы у фармаце «business-to-business».

Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прымуць удзел у рабоце секцыі «Транспарт і лагістыка» і пазнаёмяць удзельнікаў форуму з магчымасцямі БЧ па прыцягненню грузапатокаў на латвійскім напрамку, са стратэгіяй у частцы правядзення тарыфнай палітыкі, з падыходамі да развіцця супрацоўніцтва ў рэгіёне Балтыйскага мора з усімі зацікаўленымі кампаніямі.

Таксама ўдзельнікі мерапрыемства абмяркуюць лагістычныя магчымасці Беларусі і Латвіі ў рамках рэалізацыі канцэпцыі «Эканамічны пояс шаўковага шляху» і фармату «16 + 1», пытанні рэалізацыі стратэгіі стварэння адзінага лічбавага рынку ЕС, супрацоўніцтва беларускіх і латвійскіх мытных органаў у галіне электроннай мытнай інфармацыі, развіцця электроннай камунікацыі ў Беларусі, перспектывы ўзаемадзеяння з Латвіяй і іншыя.

Сёння БЧ надае асаблівую ўвагу ўкараненню спецыялізаванай сістэмы Электронная перавозка. Яна заснавана на ўжыванні электронных дакументаў з лічбавым подпісам. У цяперашні час у паведамленні Беларусь—Расія па электронных дакументах ўжо ў поўным аб'ёме ажыцяўляюцца перавозкі уласных парожніх вагонаў. Наступны этап для Беларускай чыгункі — пераход да перавозкі па электронных дакументах гружаных вагонаў у міжнародных зносінах. Беларуская магістраль праводзіць работу ў гэтым кірунку і з чыгункамі Латвіі і Украіны.

Таксама асаблівая ўвага надаецца арганізацыі кантэйнерных перавозак. У паведамленні Беларусь‑Латвія па выніках працы за 8 месяцаў 2016 года аб'ёмы перавозак грузаў у кантэйнерах складаюць 4107 кантэйнераў у ДФЭ, што на 35,6% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Кантэйнерным цягніком «ZUBR» за 8 месяцаў перавезена 2394 кантэйнера ў дваццаціфутавым эквіваленце, або 106,0% да ўзроўню 2015 года.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год