Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Электрацягнік серыі ЭПМ

02 жніўня 2016

Інтэр'ер вагонаў

 

Перавозкі паміж сталіцай і абласным цэнтрам ажыцяўляюцца сучасным 7-вагонным электрацягніком серыі ЭПм.

Адлегласць у 300 км цягнік пераадольвае за 3 гадзіны.

Маючы дынамічнае аблічча і стыльны інтэр'ер, рухомы састаў абсталяваны ўсімі неабходнымі сістэмамі жыццезабеспячэння і бяспекі. Прасторныя і светлыя салоны, зручныя мяккія крэслы, інфармацыйныя сістэмы забяспечваюць камфортныя ўмовы для пасажыраў падчас руху.

Цягнік адпавядае сучасным патрабаванням і па ўзроўні камфорту і па даступнасці пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Усе вагоны цягніка з'яўляюцца зонамі свабоднымі ад курэння.

У 7-вагонным складзе электрацягніка серыі ЭПм агульная колькасць месцаў для сядзення 382, з якіх 16 месцаў у салоне 1-га класа.

Салон 1-га класа размешчаны ў 1-м галаўным вагоне і мае свае канструктыўныя асаблівасці, дзякуючы якім пасажырам прадастаўлена большая прастора, створаныя больш камфортныя ўмовы для адпачынку ці працы падчас паездкі.

 

Скураныя крэслы з рэгуляванай спінкай размешчаны ў салоне па схеме 2 + 2.

1-ы клас

• прасторнае размяшчэнне месцаў для пасажыраў

• крэслы падвышанай камфортнасці з рэгуляванай спінкай і падлакотнікамі

• індывідуальнае асвятленне

• адкідны або прыаконны стол

• магчымасць зарадкі мабільных тэлефонаў (разетка паміж крэсламі)

• сонцаахоўныя шторы на вокнах

• гардэробныя памяшканне

• багажныя паліцы, багажныя стойкі для крупнагага багажу

 

У салонах 2-га класа крэслы размешчаны па схеме 2 + 3. Прадугледжана размяшчэнне ў шэраг і насупраць адзін аднаго.

2-і клас

• індывідуальныя мяккія крэслы з рэгуляванай спінкай

• адкідны ці маленькі прыаконны столік

• магчымасць зарадкі мабільных тэлефонаў (разетка паміж крэсламі)

• багажныя паліцы, багажныя стойкі для крупнага багажу

 

Ва ўсіх салонах паміж парай крэслаў убудаваныя электрычныя разеткі 220V. Прадугледжана бесправоднае падключэнне да Інтэрнэту (Wi-Fi).

У салонах падтрымліваецца камфортны клімат па-за залежнасці ад пары года. Мяккае дывановае пакрыццё забяспечвае ўтульнасць і шумаізаляцыю.

У вагонах цягніка маюцца стэлажы для буйной ручной паклажы, над сядзеннямі размешчаны багажныя паліцы. Прадугледжаны месцы для размяшчэння дзіцячых і інвалідных калясак.

У вагонах цягніка размешчаны 10 падвойных інфармацыйных экранаў і дадаткова па адным экране ў салоне 1-га класа і ў бары. У ходзе ўсёй паездкі яны інфармуюць пасажыраў аб маршруце следавання, тэмпературы паветра за бортам цягніка і бягучай хуткасці руху.

У вагоне № 3 (10) маецца бар. У вагонах № 2 (9), 5 (12) і 6 (13) размешчаныя санвузлы. У вагоне № 6 (13) прадугледжана зона для калясак і веласіпедаў, санвузел абсталяваны для пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Для хуткай і зручнай пасадкі / высадкі пасажыраў ўваход у кожны вагон цягніка абсталяваны высоўнымі падножкамі.
Пры падвышаным поссажиропотоке магчымая эксплуатацыя цягніка ў здвоеным рэжыме (7 + 7 вагонаў). Нумарацыя вагонаў у гэтым выпадку скразная.

 

 Размяшчэнне месц у вагонах

 

Схема вагонаў электрацягнікоў серыі ЭПм

 

Паслугі ў цягніку

 

1-ы клас

2-і клас

 

Вагон № 1 (8)

Вагоны № 2-7 (9-14)

Зарадка мабільных тэлефонаў

+

+

Друкаваная прадукцыя

+

+

Заказ харчавання

+

-

Паслугі стацыянарнага і мабільнага бара

+

+

Відэатрансляцыя

+

+

Месца для курэння

-

-

Wi-Fi

+

+

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год