Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дарагія ветэраны! Паважаныя работнікі Беларускай чыгункі!

05 жніўня 2016

Сардэчна віншуем Вас з прафесійным святам — Днём чыгуначніка!

Чыгуначны транспарт з'яўляецца падмуркам, які забяспечвае эфектыўную працу эканомікі нашай краіны, а чыгуначныя перавозкі — ключавым, а часам і адзіным спосабам дастаўкі грузаў і пасажыраў.

Нам ёсць чым ганарыцца і ёсць да чаго імкнуцца. Падвышаючы стандарты абслугоўвання, мы стараемся стварыць дасканалую сістэму сэрвісу для кліентаў і аптымальныя ўмовы працы для работнікаў магістралі.

Жаданне і ўменне ісці ў нагу з часам, адпавядаць яго выклікам на гэта сёння нацэлена дзейнасць Беларускай чыгункі. Намі ўзяты курс на абнаўленне рухомага саставу і мадэрнізацыю інфраструктуры, укараненне новых тэхналогій і перадавой тэхнікі, аўтаматызацыю вытворчых працэсаў.

За мінулы год калектывам дарогі рэалізаваны шэраг знакавых інвестыцыйных праектаў. Адкрыты рух цягнікоў гарадскіх ліній па маршруце Мінск‑Смалявічы. Завершана электрыфікацыя ўчастка Гомель—Жлобін і адкрыты рэгулярны рух цягнікоў на электравознай цязе па кірунку Гомель—Мінск. Арганізаваны міжрэгіянальныя пасажырскія перавозкі бізнес-класа электрацягніком ЭПМ InterCity. Пачалася электрыфікацыя ўчастка Маладзечна‑Гудагай‑дзяржмяжа. Шмат зроблена па развіцці пасажырскага і грузавога комплексу. І гэта толькі частка вялікіх і важных спраў, якія сёння паспяхова рэалізуюцца на дарозе дзякуючы суладнай працы нашага шматтысячнага калектыву.

 

Высока ацэньваючы ўклад кожнага работніка галіны ў забеспячэнне яе бесперабойнай працы, хочацца выказаць словы шчырай удзячнасці і падзякі ўсім вам за плённую працу, вернасць нашым традыцыям і працавітасць.

У 2016 годзе мы ўступілі ў новую пяцігодку, а значыць наперадзе ў нас рашэнне больш складаных задач і ўвасабленне ў жыццё новых праектаў.

Дарагія чыгуначнікі! Вы абралі асаблівую жыццёвую дарогу ‑ жалезную, і ваша праца будзе запатрабавана заўсёды. Дзякуй вам за адданасць сваёй справе, якая патрабуе вялікай адказнасці, дысцыпліны, а часам і мужнасці.

Асаблівыя словы падзякі тым, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку — нашым дарагім ветэранам. Вы і сёння з'яўляецеся прыкладам для маладога пакалення і заўсёды застанецеся неад'емнай часткай працоўнага калектыву.

Паважаныя калегі! Яшчэ раз ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам. Жадаем усім моцнага здароўя і сямейнага дабрабыту, міру, згоды і новых працоўных поспехаў на карысць Беларускай чыгункі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год