Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка праводзіць у Гомелі семінар-нараду па арганізацыі рацыяналізацыі, вынаходніцтва, энэргазберажэння і экалогіі на Беларускай чыгунцы

15 жніўня 2016

18 жніўня ў Гомелі пад кіраўніцтвам галоўнага інжынера Беларускай чыгункі Валерыя Шубадзёрава пройдзе семінар-нарада па арганізацыі рацыяналізацыі, вынаходніцтва, энэргазберажэння і экалогіі на Беларускай чыгунцы.

Сярод удзельнікаў мерапрыемства галоўныя інжынеры аддзяленняў дарогі і адасобленых структурных падраздзяленняў аддзяленняў, намеснікі начальнікаў службаў па тэхнічнай палітыцы, спецыялісты, якія вядуць на беларускай магістралі пытанні рацыяналізатарскай і вынаходніцкай дзейнасці па ахове навакольнага асяроддзя і энергазберажэнню.

Дзелавая праграма семінара-нарады ўключае некалькі тэматычных блокаў. Асноўная тэма першага блока: «Роля і вынікі ўдзелу рацыяналізатараў і вынаходнікаў Беларускай чыгункі ў рэалізацыі інавацыйнай і навукова-тэхнічнай дзейнасці, накіраванай на рэсурсазберажэнне». Тут таксама адбудзецца ўзнагароджанне лепшых рацыяналізатараў і арганізатараў тэхнічнай творчасці Беларускай чыгункі. Для спецыялістаў, якія вядуць пытанні па рацыяналізатарскай і вынаходніцкай дзейнасці, праграмай мерапрыемства прадугледжана наведванне вытворчых аб'ектаў беларускай магістралі.

 

У другім блоку будуць разгледжаны пытанні, сярод якіх прыродаахоўная дзейнасць на Беларускай чыгунцы, кіраванне другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі, рашэнне праблемных пытанняў энэргазберажэння, аб распрацоўцы стандарту арганізацыі «Рэсурсазберажэнне. Другасныя матэрыяльныя рэсурсы». Удзельнікам мерапрыемства будзе прапанавана прэзентацыя на тэму: «Тэхналогіі і абсталяванне піролизнай перапрацоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў».

У завяршэнне мерапрыемства будзе арганізаваны круглы стол, на якім удзельнікі семінара-нарады змогуць падзяліцца вопытам работы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год