Беларуская чыгунка чакае мільённага інтэрнэт-пасажыра 2016 года ў жніўні
08 жніўня 2016
З улікам росту попыту продажу білетаў праз Інтэрнэт чакаецца, што мільённы інтэрнэт-пасажыр у бягучым годзе будзе зафіксаваны ўжо ў жніўні ў бліжэйшыя дні.
Павелічэнню продажу праязных дакументаў праз Інтэрнэт садзейнічае праводзімая Беларускай чыгункай работа па ўдасканаленні сістэмы продажу.
У 2016 годзе Беларуская чыгунка працягнула развіццё сістэмы продажу білетаў праз Інтэрнэт. Так, у сакавіку бягучага года была ўкаранёна функцыя анлайн-вяртання электронных праязных дакументаў, у маі ў сістэме продажу пашыраны функцыі паказу графічных схем вагонаў з магчымасцю выбару месцаў на схеме пры куплі білетаў на сайце для купэйных, плацкартных вагонаў і вагонаў СВ, у ліпені — адкрыта магчымасць набыцця білетаў праз Інтэрнэт у міжнародных зносінах з краінамі Еўропы: Польшчай, Германіяй, Балгарыяй, Францыяй, Чэхіяй, Венгрыяй і інш.
Удзельная вага продажу білетаў праз Інтэрнэт у агульным аб'ёме рэалізацыі павялічылася з 6,5% ў 2014 годзе да 9,6% у 2015 годзе. У першым паўгодзі 2016 года на сайце Беларускай чыгункі было аформлена больш як 790 тыс. праязных дакументаў або 116% да 6 месяцаў 2015 года. Удзельная вага продажу білетаў праз Інтэрнэт павялічылася да 12%. Гэта сведчыць пра папулярнасць дадзенай паслугі.
Беларуская чыгунка жадае ўсім пасажырам стаць шчаслівымі уладальнікамі мільённага білета, набытага праз Інтэрнэт, і рада будзе ўручыць мільённаму інтэрнэт-пасажыру імянны сертыфікат, які пацвярджае яго статус, і памятны падарунак.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2016 год