Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

29 жніўня на Беларускай чыгунцы стартуе акцыя «Дзеці і бяспека»

26 жніўня 2016

Акцыя «Дзеці і бяспека» пройдзе на Беларускай чыгунцы з 29 жніўня па 7 верасня напярэдадні новага навучальнага года. Яе мэта — папярэджанне няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Падчас правядзення акцыі работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў арганізуюць рэйды, падчас якіх асаблівую ўвагу надаецца дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова праінфармуюць пра меры бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, правядуць тлумачальна-прафілактычную працу ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі. У акцыі прымуць удзел усе аддзяленні Беларускай чыгункі.

Праца па папярэджанні няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту праводзіцца рэгулярна. У летні перыяд гэта сустрэчы са школьнікамі ў навучальных установах і дзіцячых аздараўленчых лагерах, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў пераходу чыгуначных пуцей або знаходжанні на іх у неналежным месцы.

На 26 жніўня 2016 года на Беларускай чыгунцы адбылося 77 выпадкаў невытворчага траўматызму, што на 28 выпадкаў менш, чым за аналагічны перыяд 2015 года, значна зменшылася і колькасць траўміраваных грамадзян. Асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў па-ранейшаму застаюцца ігнараванне людзьмі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне падвышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў слухаўках падчас перасячэння чыгуначных пуцей, парушэнне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і т.д.

 

З пачатку года за праход чыгуначных пуцей у неўсталяваным месцы да адміністрацыйнай адказнасці ўжо прыцягнуты 1847 чалавек, штрафы спагнаныя на суму больш 7,7 тыс. рублёў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год