Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Запушчаны абноўлены сайт Цэнтра абароны інфармацыі Беларускай чыгункі

11 ліпеня 2016

З 1 ліпеня пачаў працу абноўлены сайт Цэнтра абароны інфармацыі Беларускай чыгункі www.isc.by.

Мадэрнізацыя інфармацыйнага рэсурсу закранула яго структуру і кампаноўку раздзелаў. У тым ліку, пашыраны часткі паслуг, якія аказваюцца, як работнікам арганізацый Беларускай чыгункі, так і кліентам.

Асноўная задача абноўленага сайта — прадастаўленне паслуг грузавых чыгуначных перавозак на аснове IT-рашэнняў (АС «Электронная перавозка», web-сэрвіс «Асабісты кабінет», аддаленнае абслугоўванне кліентуры па метадзе «аднаго акна» і іншыя).

 

З 20 ліпеня гэтага года ўсе грузаадпраўшчыкі/грузаатрымальнікі, зарэгістраваныя ў АС «Электронная перавозка», будуць кіраваць паслугамі, тэрмінамі дзеяння правоў карыстальнікаў і сертыфікатаў аддаленна з дапамогай web-сэрвісу «Асабісты кабінет». Варта адзначыць, што магчымасць асабістага наведвання карыстальнікамі Цэнтра засталася, аднак такі спосаб рэкамендуецца выкарыстоўваць толькі ў выпадках, калі дыстанцыйнае ўзаемадзеянне не даступна па якіх-небудзь прычынах.

Увод у працу абноўленай версіі сайта Цэнтра абароны інфармацыі Беларускай чыгункі з'яўляецца чарговым крокам у рэалізацыі канцэпцыі развіцця грузавой і камерцыйнай працы чыгуначнага транспарту Рэспублікі Беларусь у частцы інфарматызацыі працэсаў.

Пры ўдасканаленні сайта максімальна ўлічваліся пажаданні і прапановы карыстальнікаў.

Паколькі распрацоўкай і эксплуатацыяй інфармацыйных сістэм займаюцца выключна спецыялісты Беларускай чыгункі, усе канструктыўныя прапановы кліентаў будуць ўлічвацца і пры далейшай рэалізацыі праектаў Цэнтра. Свае прапановы можна накіроўваць праз любы зручны канал зваротнай сувязі: непасрэдна «Асабісты кабінет», афіцыйны сайт Цэнтра абароны інфармацыі www.isc.by, па тэлефонах, ці электроннай пошце.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць