Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Перамовы кіраўнікоў Беларускай чыгункі і Калінінградскай чыгункі — філіяла ААТ «РЖД» пройдуць у Мінску 20-21 лiпеня

19 ліпеня 2016

Падчас перамоў бакі разгледзяць актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва чыгуначных адміністрацый Беларусі і Расіі. Будуць падведзены вынікі працы па перавозках грузаў і пасажыраў у 2015 годзе і за першае паўгоддзе 2016 года і вызначаны перспектывы іх развіцця.

У ходзе візіту дэлегацыя з Калінінграда на чале з начальнікам Калінінградскай чыгункі Віктарам Галамолзіным пазнаёмяцца з аб'ектамі інфраструктуры беларускай магістралі: наведаюць Цэнтр кіравання перавозкамі Упраўлення Беларускай чыгункі, азнаёмяцца з работай чыгуначнага вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі, вакзала станцыі Ждановічы. Таксама плануецца наведванне ЗАТ «Штадлер Мінск».

Па выніках перамоваў будзе падпісаны пратакол.

Беларуская чыгунка з'яўляецца найважнейшым сувязным звяном у забеспячэнні эканамічных сувязяў Калінінградскай вобласці з іншымі рэгіёнамі Расіі.

За 6 месяцаў 2016 года ў чыгуначных зносінах Беларусь-Калінінградская вобласць аб'ём перавозак грузаў склаў 4,47 млн. тон, або 107,4% да аналагічнага перыяду 2015 года. Вываз беларускіх грузаў прызначэннем ў Калінінградскую вобласць за 6 месяцаў 2016 г. склаў 319,8 тыс. тон, або 148,5% да аналагічнага перыяду 2015 года. Транзіт грузаў у/з Калінінградскую вобласць склаў 4,09 млн. тон, або 105,6% да аналагічнага перыяду 2015 года.

 

Для прыцягнення дадатковых грузапатокаў у Беларусі рэалізуецца эфектыўная стратэгія развіцця грузавых транзітных перавозак. Яна заключаецца ва ўдасканаленні нарматыўна-прававой базы; мадэрнізацыі чыгуначнай інфраструктуры; правядзенні гнуткай тарыфнай палітыкі; укараненні сучасных інфармацыйных тэхналогій; аптымізацыі схем дастаўкі знешнегандлёвых грузаў. Гэтая стратэгія падтрымліваецца на дзяржаўным узроўні і адлюстравана ў комплексе адпаведных дзяржаўных праграм.

Паміж Рэспублікай Беларусь і Калінінградскай вобласцю Расійскай Федэрацыі ўстаноўлены рэгулярные пасажырскія чыгуначныя зносіны, якія забяспечваюцца: цягнікамі №30/29 Калінінград—Масква, №80/79 Калінінград—С. Пецярбург, №148/147 Калінінград—Масква, №360/359 Калінінград—Адлер, №426/425 Калінінград—Чэлябінск, фарміравання Расійскіх чыгунак. Таксама вагонам бесперасадачнага паведамлення Гомель—Калінінград, фарміравання Беларускай чыгункі, які курсуе ў летні перыяд (з чэрвеня па верасень) у саставах цягнікоў №301 Адлер-Мінск, №359/360 Адлер—Калінінград, №100 Мінск—Новаалексееўка з перапрыцэпкай на станцыі Мінск-Пасажырскі пры руху ў абодвух напрамках.

За 6 месяцаў 2016 г. у зносінах паміж Беларускай чыгункай і Калінінградскай чыгункай было перавезена 4 745 пасажыраў, або 101,7% да аналагічнага перыяду 2015 года.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год