Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Аб'ём перавозак грузаў кантэйнернымі цягнікамі ў паведамленні Кітай—ЕС—Кітай па Беларускай чыгунцы за першае паўгоддзе 2016 года павялічыўся ў 2,5 разы

22 ліпеня 2016

Па выніках першага паўгоддзя па Беларускай чыгунцы перавезена 91,9 тыс. кантэйнераў ДФЭ (у двадцаціфутавым эквіваленце).

Стабільна расце колькасць рэгулярных грузавых кантэйнерных цягнікоў, якія курсуюць паміж Кітаем і Заходняй Еўропай. За шэсць месяцаў 2016 года ў паведамленні Кітай—ЕС—Кітай перавезена 48,9 тыс. кантэйнераў ДФЭ, што перавысіла аналагічны ўзровень 2015 года ў 2,5 разы.

У 2016 годзе ў выніку ўдасканалення тэхналогіі працы станцыі Брэст-Паўночны нарматыў часу на апрацоўку кантэйнернага цягніка, які накіроўваецца ў напрамку Захад-Усход з перагрузам на станцыі Брэст-Паўночны, скарочаны з 10 гадзін да 9 гадзін і 6 гадзін без перагруза.

У цяперашні час працягваецца праца з памежнымі і мытнымі органамі па скарачэнні часу апрацоўкі кантэйнерных цягнікоў у Брэсцкім чыгуначным вузле. У перспектыве плануецца давесці нарматывы да 7 гадзін 45 хвілін з перагрузам і да 4 гадзін 50 хвілін — без перагруза.

 

Работа па ўдасканаленні тэхналогіі апрацоўкі арганізаваных кантэйнерных цягнікоў працягваецца.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год