Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прымуць удзел у V Усебеларускім народным сходзе

20 чэрвеня 2016

Беларуская чыгунка дэлегавала 20 прадстаўнікоў магістралі на V Усебеларускі народны сход, якое пройдзе ў Мінску 22-23 чэрвеня. Гэта самыя годныя працаўнікі ў сваіх калектывах. Выбранне праходзіла на сходах упаўнаважаных. Сярод дэлегатаў - тэхнік і бухгалтар, машыніст электравоза і брыгадзір вагоннага ўчастка, начальнік аддзялення і інжынер. Асноўнае патрабаванне да ўдзельнікаў форуму — быць прафесіяналам сваёй справы і ўмець вырашаць вытворчыя пытанні, а таксама праблемы, якія хвалююць грамадства.

Трэба адзначыць, што некаторыя з дэлегатаў будуць прымаць удзел у народным веча ўжо не ў першы раз. Да прыкладу, начальнік РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі» Аляксандр Шматаў быў дэлегаваны працоўным калектывам на IV Усебеларускі народны сход, а намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы, кадрах і сацыяльных пытаннях ААТ «Брэсцкі электратэхнічны завод» Сяргей Якута — удзельнік III Усебеларускага народнага сходу. Сярод чыгуначнікаў, якім даверана удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця краіны — 3 члены РГА «Белая Русь» і 4 члены ГА «БРСМ».

 

Нагадаем, што Усебеларускі народны сход праходзіць у краіне кожныя пяць гадоў. Першы народны форум адбыўся ў кастрычніку 96-га. Удзельнікі гэтага народнага веча падвядуць вынікі развіцця Беларусі за мінулую пяцігодку і абмяркуюць Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на 2016-2020 гады.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год