Фестываль аўтарскай і бардаўскай песні прайшоў 10 чэрвеня ў г. Лідзе
14 чэрвеня 2016
Фестываль аўтарскай і бардаўскай песні «Напоўнім музыкай сэрца» прайшоў на базе Лідскага Дома культуры чыгуначнікаў Культурна-спартыўнага цэнтра УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі» у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года культуры.
Яго арганізатарам выступілі Беларуская чыгунка і Беларускі прафесійны саюз чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.
У фестывалі прынялі ўдзел аўтары і выканаўцы аўтарскай і бардаўскай песні - работнікі ўсіх аддзяленняў дарогі. Творчае мерапрыемства ў такім фармаце было арганізавана ўпершыню на беларускай магістралі ў мэтах садзейнічання развіццю творчага патэнцыялу самабытных аўтараў і выканаўцаў, павышэння ўзроўню выканальніцкага майстэрства, абмену вопытам работы ў папулярызацыі жанру аўтарскай і бардаўскай песні сярод работнікаў арганізацый Беларускай чыгункі.
Праграмай фестывалю былі прадугледжаны конкурсная праграма, творчая майстэрня. Таксама для ўдзельнікаў фестывалю была арганізавана экскурсійная праграма.
Вядома, галоўным мерапрыемствам фестывалю стала конкурсная праграма, якая ўключала ўдзел у трох намінацыях: «Аўтар», «Паэт» і «Выканаўца». У намінацыі «Аўтар» ўдзельнікі выконвалі творы на вершы і (або) ўласнага аўтарства. У намінацыі «Паэт» — чыталі вершы ўласнага сачынення на тэму «Рытмы дарогі ў сэрцы маім». У намінацыі «Выканаўца» гучалі песні з рэпертуару вядомых бардаў і рок музыкантаў.
Журы, у склад якога ўвайшлі і прафесійныя літаратары, і кампазітары, ацэньвала прадстаўленыя работы па такіх крытэрыях як: выканальніцкае майстэрства, змест і мастацкі ўзровень вершаў і музыкі, якасць акампанементу, сцэнічная культура.
У намінацыі «Аўтар» званне лаўрэата прысуджана Аляксею Краўцову, аглядчыку-рамонтніку Аршанскага вагоннага дэпо УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
У намінацыі «Паэт» званне лаўрэата прысуджана Ірыне Куратнік, машыністу крана Баранавіцкага вагоннага дэпо УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі»,
У намінацыі «Выканаўца» лаўрэатам стаў Віталь Шлейко, аператар па пуцевых вымярэннях Баранавіцкай дыстанцыі пуці.
Гран-пры фестывалю па рашэнні журы быў прысуджаны Анатолю Працэнка, памочніку машыніста лакаматыўнага дэпо Віцебск.
Спецыяльнага прыза Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў ўдастоены: Анатоль Прысяжных — інструктар-метадыст санаторыя «Дубравенка» РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі», Леанід Фейгин — мастацкі кіраўнік Культурна-спартыўнага цэнтра РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі», Віталь Гулевец — машыніст лакаматыўнага дэпо Мінск, Іван Баранаў - рабочы па комплексным абслугоўванні будынка Культурна-спартыўнага комплексу УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі».
Пераможцам і ўдзельнікам фестывалю былі ўручаны дыпломы і памятныя падарункі. У завяршэнні мерапрыемства была арганізавана творчая майстэрня, на якой выступілі члены журы — аўтар-выканаўца Андрэй Чэркасаў і кіраўнік Мінскага клуба аўтарскай песні і паэзіі, аўтар-выканаўца, бард Аляксей Нежавец.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2016 год