Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка заклікае вадзіцеляў аўтатранспарту быць больш уважлівымі на пераездах

01 чэрвеня 2016

Беларуская чыгунка 10 чэрвеня далучыцца да правядзення Міжнароднага дня бяспекі на пераездах. Штогод ва ўсім свеце, нягледзячы на прынятыя меры, у выніку дарожна-транспартных здарэнняў на чыгуначных пераездах гіне і атрымлівае калецтва вялікая колькасць удзельнікаў дарожнага руху. Практычна ўсе аварыі адбываюцца з-за невыканання правілаў дарожнага руху, такіх як абавязковы прыпынак перад пераездам, а таксама забараняючым сігналам светлафора або закрытым шлагбаўмам.

10 чэрвеня Беларуская чыгунка правядзе шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне няшчасных выпадкаў на пераездах. У кожным раёне, дзе маюцца чыгуначныя пераезды, як мінімум на адным з іх будзе арганізавана дзяжурства з удзелам работнікаў дыстанцый пуці Беларускай чыгункі і ДАІ. Вадзіцеляў праінструктуюць і ўручаць ім памяткі пра бяспеку руху на чыгуначных пераездах. Акрамя таго, будзе ажыцяўляцца дадатковая праверка тэхнічнага стану пераездаў.

Спачатку гэтага года колькасць дарожна-транспартных здарэнняў на чыгуначных пераездах з удзелам рухомага складу скарацілася ўдвая ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года і склала 4 выпадка. Пры гэтым ў 2016 годзе  пацярпелі 2 чалавекі (у 2015 годзе пацярпела 5 чалавек).

 

На Беларускай чыгунцы знаходзяцца ў эксплуатацыі 1760 пераездаў, у тым ліку — 83 з дзяжурным работнікам.

Пераезды абсталяваны гукавой і светлавой сігналізацыяй, шлагбаўмамі, электрычным асвятленнем. На падыходах да пераездаў з боку аўтадарогі устаноўлены папераджальныя знакі.

Штогод у мэтах забеспячэння бяспекі руху на пераездах БЧ ажыцяўляе іх камісійнае абследаванне з наступным ухіленнем выяўленых недахопаў.

Так, у 2016 годзе на 45  чыгуначных пераездах палепшана асвятленне, на 2-х — выкладзена жалезабетоннае пакрыццё. Акрамя таго, рэгулярна праводзіцца тлумачальная праца ў школах, на прадпрыемствах па захаванню правіл праезду і пераходу праз пераезды, знаходжання на чыгуначных пуцях.

Нагадваем, што ўпершыню Міжнародны дзень бяспекі на пераездах быў праведзены ў 2009 годзе. Ён быў заснаваны па ініцыятыве Міжнароднага саюза чыгунак, Еўрапейскага форуму чыгуначных пераездаў, Супольнасці еўрапейскіх чыгунак і інфраструктурных кампаній, Еўрапейскага савета па транспартнай бяспекі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год