Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў Оршы праводзіць нараду па забеспячэнню бяспекi працы

15 чэрвеня 2016

14-15 чэрвеня на базе УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» ў горадзе Орша праходзіць нарада на тэму «Забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы».

Нарада праходзіць пад кіраўніцтвам галоўнага інжынера Беларускай чыгункі Валерыя Шубадзерава. Сярод удзельнікаў мерапрыемства — прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, чыгуначных адміністрацый краін Садружнасці, а таксама спецыялісты па ахове працы Беларускай чыгункі.

На парадку дня такія тэмы, як аб стане вытворчага траўматызму ў Рэспубліцы Беларусь і мерах па яго папярэджанні, стан умоў і аховы працы на Беларускай чыгунцы, арганізацыя медыцынскага абслугоўвання і псіхалагічныя аспекты прафесійнай надзейнасці работнікаў чыгуначнага транспарту. Таксама ўдзельнікі нарады абмяркуюць праблемныя пытанні ўкаранення сродкаў індывідуальнай абароны ў Рэспубліцы Беларусь і прааналізуюць прычыны траўміравання работнікаў у арганізацыях Беларускай чыгункі ў выніку дзеяння электрычнага току з 2006 па 2015 гг.

Калегі-чыгуначнікі з Расіі і Казахстана падзеляцца вопытам арганізацыі працы ў галіне аховы працы ў ААТ «Расійскія чыгункі» і АТ «Нацыянальная кампанія «Казакстан темiр жолы».

Акрамя таго, у рамках праграмы пройдзе нарада галоўных інжынераў Беларускай чыгункі, а таксама будуць арганізаваны аглядныя экскурсіі ў лакаматыўнае дэпо Орша і на эксплуатацыйнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Рэльсазварачны цягнік №10 станцыі Орша Беларускай чыгункі»

 

.

Беларуская чыгунка надае асаблівую ўвагу стану ўмоў і аховы працы, штогод праводзіць комплекс мерапрыемстваў, накіраваны на паляпшэнне ўмоў і аховы працы.

Арганізацыя работы па паляпшэнні ўмоў і аховы працы на БЧ ў 2016 годзе ажыццяўляецца па 6 асноўных напрамках. Гэта прававое забеспячэнне аховы працы; арганізацыйнае забеспячэнне аховы працы; мерапрыемствы па гаспадарках службаў, арганізацый; санітарна-гігіенічныя, лячэбна-прафілактычныя і лячэбна-аздараўленчыя мерапрыемствы; навучанне работнікаў, ўкараненне перадавога вопыту па ахове працы; інфармацыйнае забеспячэнне аховы працы.

Усяго планам прадугледжана правядзенне больш за 30 мерапрыемстваў. У тым ліку праводзяцца тэхнічныя экспертызы нарматыўных прававых актаў па пытаннях аховы працы, пастаянны маніторынг стану аховы працы ў арганізацыях дарогі, Дні аховы працы, семінары-нарады па ахове працы.

Асаблівая ўвага надаецца арганізацыі абавязковага медыцынскага агляду пры прыёме на працу і перыядычных медыцынскіх аглядаў работнікаў чыгуначнага транспарту агульнага карыстання, кантроль своечасовага праходжання работнiкамi перыядычных медыцынскіх аглядаў. Таксама ажыццяўляецца арганізацыя навучання і павышэння кваліфікацыі работнікаў, правядзенне тэхнічнай вучобы і семінараў, школ перадавога вопыту, агляд-конкурс стану аховы працы на Беларускай чыгунцы і шэраг іншых мерапрыемстваў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год