Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

30 чэрвеня спаўняецца 80 гадоў з дня заснавання і выхаду ў свет газеты «Чыгуначнік Беларусі»

30 чэрвеня 2016

У Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў пройдзе ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае юбілею аднаго з найстарэйшых друкаваных выданняў у Рэспубліцы Беларусь — газеце «Чыгуначнік Беларусі», заснавальнікам якога з'яўляецца дзяржаўнае аб'яднанне «Беларуская чыгунка».

Праграмай вечара прадугледжана цырымонія ўзнагароджання супрацоўнікаў газеты, а таксама работнікаў аддзяленняў беларускай магістралі.

У цырымоніі прыме ўдзел Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз журналістаў», Старшыня Беларускага прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Уладзімір Рынг, а таксама работнікі і ветэраны рэдакцыі газеты. Свае віншаванні адрасуюць ў гэты вечар і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці сталічнага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў.

На працягу года ў рамках юбілею газеты на беларускай магістралі прадугледжана правядзенне шэрагу разнастайных мерапрыемстваў.

 

Так, 30 чэрвеня ў Упраўленні Беларускай чыгункі пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў паэтычнага конкурсу «Дарозе прысвячаю радкі», якім будуць уручаны Дыпломы і памятныя падарункі. Таксама лепшыя аўтары — удзельнікі конкурсу — атрымаюць падарункі ад Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў і калектыву рэдакцыі «Чыгуначнік Беларусі».

Сярод важных мерапрыемстваў ‑ выданне юбілейнага выпуску газеты і спецыяльнага відэарэпартажу, які размешчаны на сайце дарогі. Адкрыццё на працягу года рубрык: «Падзеі, факты, каментары» і «Саюз партнёраў» пра жыццё прафсаюза. Да канца года прадугледжана правядзенне творчых сустрэч, круглых сталоў са спецыялістамі Беларускай чыгункі, чытачамі газеты. Наперадзе падрыхтоўка фотавыставы «Магістраль ў аб'ектыве «чыгуначнікаў Беларусі» і шэраг іншых мерапрыемстваў.

За гісторыю свайго існавання галіновае выданне мела чатыры назвы: «Бальшавіцкі шлях», «Сталінскі маршрут», «За тэхнічны прагрэс», «Чыгуначнік Беларусі».

У цяперашні час яе тыраж складае больш за 35 000 асобнікаў. Па тыражы газета «Чыгуначнік Беларусі» уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых друкаваных выданняў Беларусі. Гэта поўнакаляровае інфармацыйна-аналітычнае выданне, якое выходзіць два разы на тыдзень на 8 і 16 старонках фармату А3 на рускай і беларускай мовах. Газета з'яўляецца важным элементам ідэалагічнай працы па інфармаванні працоўнага калектыву аб дзейнасці БЧ, а таксама аб рэалізацыі дзяржаўнай унутранай і знешняй палітыкі.

Выданне пастаянна ўдасканальваецца. За апошнія гады распрацаваны новы сучасны дызайн. Створаны і развіваецца Інтэрнэт-сайт газеты www.xpress.by, які актыўна выкарыстоўваецца для дзелавых кантактаў з калегамі-чыгуначнікамі з іншых краін.

У рэдакцыі працуюць шэсць членаў Беларускага саюза журналістаў.

З 2006 года галіновае выданне Беларускай чыгункі прымае ўдзел у Нацыянальным конкурсе друкаваных СМІ «Залатая Літара». І ўжо ў 2006 годзе «Чыгуначнік Беларусі» апынуўся ў тройцы лепшых галіновых газет краіны, стаўшы яго намінантам (намінацыя «Лепшая галіновая газета»), у 2008 годзе выданне стала лаўрэатам гэтага конкурсу, а ў 2009 — пераможцам. Таксама газета з'яўляецца дыпламантам Х, XI, XII, XIII, XIV і XX Міжнародных спецыялізаваных выстаў «СМІ ў Беларусі». У 2007 годзе па выніках III Нацыянальнага конкурсу «Залатое пяро» газета «Чыгуначнік Беларусі» стала лаўрэатам гэтага прэстыжнага прафесійнага конкурсу за цыкл матэрыялаў аб лепшых людзях Беларускай магістралі і раскрыцці тэмы стваральнай працы. А ў 2016 годзе стала лаўрэатам XII Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Літара» у намінацыі «Лепшыя матэрыялы моладзевай тэматыкі».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год