Больш за 66 тысяч работнікаў Беларускай чыгункі прынялі сёння ўдзел у Рэспубліканскім суботніку
23 красавіка 2016
Для арганізацыі і правядзення суботніка на БЧ створана рабочая група. У яе склад увайшлі кіраўніцтва Беларускай чыгункі і Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, сакратар галіновага камітэта ГА «БРСМ» Беларускай чыгункі.
Усе арганізацыі беларускай магістралі наводзілі парадак на замацаваных тэрыторыях. Асаблівая ўвага надавалася воінскім пахаванням і помнікам, размешчаным побач з аб'ектамі чыгуначнага транспарту. Акрамя таго, работнікі БЧ займаліся добраўпарадкаваннем і падрыхтоўкай да летняга перыяду дзіцячых аздараўленчых цэнтраў, санаторыяў, наводзілі парадак на тэрыторыі Дзіцячай чыгункі імя К.С. Заслонава УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», чысцілі паласу адводу ўздоўж чыгуначных шляхоў.
Таксама сёння ў рамках правядзення суботніка БЧ арганізавала акцыю «Стоп-заяц», накіраваную на павышэнне культуры праезду ў цягніках. Падчас акцыі прадстаўнікі чыгункі праводзілі тлумачальную працу і правяралі наяўнасць праязных дакументаў у пасажыраў цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа. Кантроль ажыцяўляўся на пероне пры пасадцы або высадцы з транспартнага сродку.
Па выніках Рэспубліканскага суботніка Беларуская чыгунка пералічыла ў бюджэт больш за 1,5 млрд. рублёў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2016 год