Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Сустрэча з дэлегацыяй АТ «Грузінская чыгунка» праходзіць у Мінску 26 студзеня

26 студзеня 2016

Дэлегацыя АТ «Грузінская чыгунка» прыбыла на Беларускую чыгунку па абмене вопытам у галіне ўкаранення інфармацыйных тэхналогій.

Праграма знаходжання грузінскіх калег прадугледжвае наведванне шэрагу аб'ектаў інфраструктуры Беларускай чыгункі, сярод якіх РУП «Галоўны разліковы інфармацыйны цэнтр», дзе яны азнаёмяцца з цэнтральным вылічальным комплексам Беларускай чыгункі. Праграмай прадугледжана таксама наведванне лакаматыўнага дэпо Мінск і правядзенне нарады. Беларускія чыгуначнікі прадставяць сваім калегам шэраг прэзентацый, сярод якіх падсістэмы «Тэхнічнае абслугоўванне і рамонт абсталявання», аб пабудове эфектыўнай сістэмы кіравання абслугоўваннем і рамонтам рухомага саставу.

Беларуская чыгунка з'яўляецца важным звяном транспартнага комплексу краіны, паспяхова канкуруе з іншымі відамі транспарту і забяспечвае больш за 62% грузаабароту і 36% пасажыраабароту ўсіх відаў транспарту агульнага карыстання ў рэспубліцы.

 

Беларуская чыгунка надае асаблівую ўвагу тэхнічнаму пераўзбраенню і будуе гэтую працу ў цесным супрацоўніцтве з навуковымі і навукова-даследчымі інстытутамі.

На сучасным этапе прыярытэтнымі напрамкамі развіцця Беларускай чыгункі з'яўляюцца: удасканаленне дзеючых і ўкараненне новых тэхналогій перавозак грузаў і пасажыраў; мадэрнізацыя чыгуначнай інфраструктуры; развіццё транспартна-лагістычнага бізнесу; набыццё сучаснага рухомага саставу.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год