Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка зацвердзіла меры па забеспячэнню бяспекі руху ў 2016 годзе

21 студзеня 2016

Беларуская чыгунка надае першачарговую ўвагу забеспячэнню бяспекі руху цягнікоў з безумоўнай гарантыяй захаванасці жыцця і здароўя пасажыраў, захаванасці грузаў, якія перавозяцца і высокага ўзроўню сэрвіснага абслугоўвання цягнікоў.

У мэтах забеспячэння якасці бяспекі руху цягнікоў, павышэння адказнасці персаналу за выкананне службовых абавязкаў, нормаў і правілаў, беларуская магістраль штогод праводзіць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на недапушчэнне няшчасных выпадкаў на аб'ектах чыгункі.

План мерапрыемстваў па арганізацыі планава-папераджальнай сістэмы забеспячэння бяспекі руху цягнікоў ў 2016 годзе будзе ажыццяўляцца па 12 асноўных напрамках — пачынаючы з аналізу прагназавання фактараў, якія ўплываюць на бяспеку руху і заканчваючы мерапрыемствамі па забеспячэнні бяспекі руху ў асобных гаспадарках дарогі.

 

У тым ліку прадугледжана правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на ўдасканаленне прафесійнага майстэрства. Будзе нададзена ўвага правядзенню тэхнічнай вучобы, арганізацыі і правядзенні семінараў, школ перадавога вопыту па безаварыйнай працы і ўзорнаму ўтрыманню гаспадаркі. На бягучы год таксама традыцыйна запланавана правядзенне штотыднёвых Дзён бяспекі. Будзе рэгулярна праводзіцца абследаванне чыгуначнага транспарту агульнага карыстання на адпаведнасць патрабаванням эксплуатацыі і бяспекі руху. Асаблівая ўвага будзе нададзена мерапрыемствам планава-папераджальнай сістэмы забеспячэння бяспекі руху ў гаспадарках дарогі.

Беларуская чыгунка з'яўляецца крыніцай падвышанай небяспекі і заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

У большасці выпадкаў да трагедый прыводзіць невыкананне грамадзянамі правілаў паводзін на чыгунцы і нядбайнае стаўленне да ўласнага жыцця і здароўя. Асноўныя прычыны траўміравання і гібелі людзей — пераход у неўстаноўленых месцах, знаходжанне на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў слухаўках падчас перасячэння чыгуначных пуцей.

У 2015 годзе па-ранейшаму заставаліся рызыкі на чыгуначных пераездах — дапушчана 15 дарожна-транспартных здарэнняў (супраць 23 у 2014). Траўмавана з рознымі ступенямі цяжару 10 чалавек, пры гэтым 6 з іх загінула. Усе выпадкі з'явіліся вынікам прамога парушэння Правілаў дарожнага руху.

Беларуская чыгунка нагадвае пра неабходнасць выконваць элементарныя правілы бяспекі:

  • не пераходзьце і не пераязджайце на аўтамабілі чыгуначны пераезд пры закрытым шлагбаўмам і забараняльным сігнале святлафора;
  • не хадзіце па чыгуначных пуцях;
  • пераходзіце пуці толькі ва ўсталяваных месцах, карыстаючыся пешаходнымі пераходамі, тунэлямі, пераездамі або насціламі;
  • перад пераходам пуці пераканайцеся ў адсутнасці цягніка які рухаецца;
  • не пераходзьце пуці адразу пасля праходу цягніка аднаго кірунку, не пераканаўшыся ў адсутнасці цягніка сустрэчнага напрамку;
  • не пакідайце дзяцей без нагляду паблізу аб'ектаў чыгуначнага транспарту, растлумачвайце ім правілы бяспекі;
  • ня падлазьце пад вагоны.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год