Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Снежань

  • 31 снежня 2015
    30 снежня 2015 года Беларуская чыгунка скончыць электрыфікацыю ўчастка Гомель —Жлобін, працягласцю 86 км

    Электрыфікацыя дадзенага ўчастка пачалася ў красавіку 2013 года. У будаўніча-мантажных працах прымалі ўдзел больш за 15 арганізацый будаўнічага комплексу Рэспублікі Беларусь, а мантаж кантактнай сеткі ажыцяўлялі 3 спецыялізаваныя арганізацыі. Усяго ў працах было задзейнічана каля 250 чалавек і 20 адзінак будаўніча-мантажнай тэхнікі.

    У ходзе электрыфікацыі былі выкананы маштабныя работы па ўстаноўцы апор кантактнай сеткі (4891 шт) і рыгеляў жорсткіх папярочак (713 шт), мантаж кантактнай сеткі, будаўніцтву двух цягавых падстанцый ПС-110 кв «Вірская» і ПС-110 кв «Касцюкоўка» і пітаючых ліній ВЛ-110 кв знешняга электразабеспячэння агульнай працягласцю 28,7 км, будаўніцтву двух дзяжурных пунктаў кантактнай сеткі на станцыях Буда-Кашалёўская і Гомель-Паўночны. Эксплуатацыйная даўжыня кантактнай падвескі склала 172 км, разгорнутая — 298 км. Былі таксама электрыфікаваныя пуці станцыі Гомель — найбуйнейшай на Беларускай чыгунцы.

    Уводныя ў эксплуатацыю прылады электрыфікацыі дазволяць арганізаваць рух усіх відаў электрарухомага складу на ўчастку МінскГомель з дапушчальнымі хуткасцямі руху да 160 км/г, пашырыць палігон звароту электрацягнікоў, павысіць эфектыўнасць эксплуатацый чыгуначных ліній, зэканоміць паліўна-энергетычныя рэсурсы ў маштабах рэспублікі, знізіць сабекошт перавозак у грузавым і пасажырскім руху, а таксама значна палепшыць экалогію рэгіёну.

    Чытаць далей…
  • 29 снежня 2015
    Паважаныя ветэраны і работнікі Беларускай чыгункі!

    Сардэчна віншуем вас з Новым 2016 годам і Калядамі!

    Яшчэ адзін год сыходзіць у гісторыю. Ён быў няпростым у эканамічным плане, але яркім і запамінальным, напоўненым важнымі падзеямі і мерапрыемствамі. Калектыў дарогі паспяхова выканаў сваю галоўную задачу па забеспячэнні патрэбаў дзяржавы ў перавозцы пасажыраў і грузаў.

    У 2015 годзе мы прыступілі да рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па электрыфікацыі напрамка МаладзечнаГудагайдзяржмяжа, які стане завяршальным этапам перакладу на электрацягу беларускага ўчастка IX Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора. Чарговай вяхой у развіцці праекта Гарадскіх ліній стала адкрыццё руху сучасных электрацягнікоў па маршруце МінскСмалявічы, якія звязалі сталіцу з яшчэ адным горадам-спадарожнікам. Працягвалася рэканструкцыя станцый і вакзалаў, актыўна ўкараняліся новыя формы працы з пасажырамі і сучасныя электронныя сэрвісы. Вялікая ўвага ў адыходзячым годзе надавалася ўдасканаленню тэхналогіі перавозачнага працэсу і развіццю новых транспартна-лагістычных праектаў і кірункаў.

    Чытаць далей…
  • 24 снежня 2015
    Падчас зімовых школьных канікул Беларуская чыгунка праводзіць комплекс мерапрыемстваў «Дзеці і бяспека»

    З 24 снежня па 10 студзеня Беларуская чыгунка праводзіць комплекс мерапрыемстваў «Дзеці і бяспека». У гэтыя дні на ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі асаблівую ўвагу нададуць папярэджанні дзіцячага траўматызму і гібелі непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Работнікі Беларускай чыгункі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў правядуць рэйды па кантролі за перамяшчэннем дзяцей на аб'ектах чыгуначнага транспарту. У цэнтры ўвагі апынуцца дзеці і падлеткі, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных шляхоў, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. На вакзалах і ў цягніках арганізуюць дадатковае інфармаванне грамадзян аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

    Чытаць далей…
  • 24 снежня 2015
    Урачыстая цырымонія ўзнагароджання вышэйшымі галіновымі ўзнагародамі прайшла 23 снежня ў сталічным Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў

    Сімвалічна, што мерапрыемства адбылося напярэдадні Дня нараджэння Беларускай чыгункі. 27 снежня спаўняецца 153 гады з моманту адкрыцця пастаяннага чыгуначнага паведамлення па тэрыторыі Беларусі. 165 прадстаўнікоў розных чыгуначных прафесій і спецыяльнасцяў былі ўдастоены розных галіновых узнагарод, у тым ліку і нагруднага знака адрознення «За дабрасумленную Працу на Беларускай чыгунцы» II і III ступеняў. У цэлым за 2015 год усімі відамі узнагарод было адзначана 1503 работніка Беларускай чыгункі.

    У сваім выступленні Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў распавёў прысутным аб працы магістралі ў 2015 годзе і дасягненнях працоўнага калектыву за гэты перыяд. Таксама Уладзімір Марозаў адзначыў, што Беларуская чыгунка, нягледзячы на няпростую эканамічную сітуацыю, справілася з усімі задачамі, якія былі пастаўлены Кіраўніком дзяржавы і Урадам краіны. У поўным аб'ёме задаволены патрэбнасці насельніцтва і эканомікі ў перавозках пасажыраў і грузаў, і ў гэтым, як адзначыў Начальнік дарогі, заслуга ўсяго працоўнага калектыву.

    Уладзімір Марозаў падзякаваў узнагароджаным за добрасумленную працу і адданасць справе, пажадаў здароўя, сямейнага дабрабыту і новых працоўных здзяйсненняў.

    Чытаць далей…
  • 23 снежня 2015
    Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

    23 снежня  прадстаўнікі кіраўніцтва Беларускай чыгункі і прафсаюзнага камітэта Упраўлення дарогі сустрэліся з навучэнцамі Мінскай абласной дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху. Сустрэча прайшла ў рамках дабрачыннай навагодняй акцыі «Нашы дзеці». Намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Валерый Страмук павіншаваў навучэнцаў і калектыў школы-інтэрната з надыходзячым святам і пажадаў у новым годзе здароўя, дабра і поспехаў у вучобе. Прыемным сюрпрызам сталі салодкія падарункі ад прафсаюзнага камітэта Упраўлення дарогі. Масу станоўчых эмоцый у выхаванцаў школы-інтэрната выклікаў святочны канцэрт юных артыстаў Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў Культурна-спартыўнага цэнтра УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Акрамя цёплых слоў і віншаванняў у якасці навагодняга падарунка Беларуская чыгунка выдзеліла спонсарскую дапамогу на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы школы-інтэрната.

    Удзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» для арганізацый Беларускай чыгункі стаў добрай традыцыяй. Штогод чыгуначнікі наведваюць падшэфныя ўстановы, аказваюць ім спонсарскую дапамогу, арганізоўваюць канцэртныя праграмы.

    Чытаць далей…
  • 23 снежня 2015
    «Навагодні экспрэс» пачне курсаваць па Дзіцячай чыгунцы 24 снежня

    У дні зімовых канікул, калядных і навагодніх святаў з 24 снежня па 7 студзеня па Дзіцячай чыгунцы імя К.С. Заслонава будзе курсіраваць святочны цягнік «Навагодні экспрэс». Першы ў гэтым святочным сезоне цягнік, кіраваны юнымі чыгуначнікамі, адправіцца з перона станцыі Заслонава 24 снежня ў 10.30.

    Дзіцячая чыгунка запрашае мінчан і гасцей сталіцы здзейсніць незабыўнае падарожжа па заснежаным лесе! У цяперашнім святочным сезоне Дзіцячай чыгункай сумесна з Мінскім Палацам культуры і спорту чыгуначнікаў на станцыі Сасновы Бор будзе арганізавана тэатралізаванае прадстаўленне  —  дзеці сустрэнуцца з казачнымі героямі, Дзедам Марозам і Снягуркай, прымуць удзел у навагодніх конкурсах і гульнях.

    Квіткі на «Навагодні экспрэс» ужо ў продажы. Іх можна набыць на станцыі Заслонава Дзіцячай чыгункі (пр. Незалежнасці, 86). Кошт квітка складае 150 тыс. беларускіх рублёў. Тэлефон для даведак  —  267 25 22. Адрас у Інтэрнэце: www.minsk.rw.by/social_sphere/children_railway/.

    Чытаць далей…
  • 23 снежня 2015
    На Беларускую чыгунку пастаўлены першы сямівагонны электрацягнік серыі ЭПМ міжрэгіянальных ліній бізнес-класа

    На Беларускую чыгунку пастаўлены першы сямівагонны электрацягнік серыі ЭПМ міжрэгіянальных ліній бізнес-класа вытворчасці ЗАТ «Штадлер-Мінск».

    У цяперашні час састаў знаходзіцца ў маторвагонным дэпо Мінск у часовай зоне мытнага кантролю. Пасля завяршэння мытных працэдур будуць праведзены пуска-наладачныя працы, прыёмачныя і сертыфікацыйныя выпрабаванні новага рухомага саставу.

    Усяго, паводле дзейснага кантракту Беларускай чыгункі з кампаніяй Stadler Bussnang AG, на БЧ павінна быць пастаўлена 2 сямівагонных электрацягніка. Пастаўка другога саставу чакаецца ў лютым 2016 года.

    Абодва сучасных электрацягніка будуць абслугоўваць і рыхтаваць у рэйс у маторвагонным дэпо Мінск. Саставы будуць курсіраваць у міжрэгіянальным паведамленні на электрыфікаваных участках Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка, «Адміністрацыя Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Індустрыяльны парк «Вялікі камень» і СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку» падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве
    22 снежня 2015
    Беларуская чыгунка, «Адміністрацыя Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Індустрыяльны парк «Вялікі камень» і СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку» падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве

    22 снежня ў Упраўленні Беларускай чыгункі адбылося падпісанне трохбаковага Мемарандума аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве.

    Подпісы пад дакументам паставілі Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, Кіраўнік адміністрацыі парку Андрэй Галь, Генеральны дырэктар СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку» Ці Хайсінь.

    У Мемарандуме вызначаны стратэгічныя напрамкі супрацоўніцтва ў сферы транспартна-лагістычнай дзейнасці, захавання і павелічэння аб'ёмаў перавозак, а таксама павышэння іх канкурэнтаздольнасці для стварэння найбольш камфортных умоў ажыцяўлення рэзідэнтамі індустрыяльнага парку інвестыцыйнай дзейнасці на яго тэрыторыі.

    Як адзначыў Уладзімір Марозаў: «Беларуская чыгунка гатова аказваць усялякую дапамогу ў выбудоўванні сумеснага будучага». І падкрэсліў, што падпісанне Мемарандума з'яўляецца прынцыпова новым крокам у развіцці гэтага супрацоўніцтва, якое дасць якасны штуршок далейшай сумеснай працы.

    Чытаць далей…
  • 18 снежня 2015
    19—20 снежня Беларуская чыгунка праводзіць фестываль аматарскай паэзіі «Свіцязі яснай хупавыя крылы»

    Фестываль пройдзе на базе санаторыя «Свіцязь» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.

    У ім возьмуць удзел паэты-аматары — работнікі ўсіх шасці аддзяленняў беларускай магістралі. Арганізатарамі фестывалю з'яўляюцца Беларуская чыгунка і Беларускі прафесійны саюз чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

    Мэтамі фестывалю з'яўляюцца прыцягненне да аматарскай мастацкай творчасці, выяўленне лепшых паэтаў-аматараў сярод работнікаў Беларускай чыгункі, развіццё і папулярызацыя паэзіі, раскрыццё творчага патэнцыялу чыгуначнікаў.

    Чытаць далей…
  • 17 снежня 2015
    18 снежня на базе культурна-спартыўнага цэнтра Магілёўскага аддзялення дарогі пройдзе дарожны фестываль «Клуб вясёлых чыгуначнікаў»

    У адзінаццатым па ліку дарожным фестывалі «Клуб вясёлых Чыгуначнікаў» прымуць удзел 6 каманд  па адной ад кожнага аддзялення дарогі. Паказаць свае творчыя здольнасці, артыстызм і гумар ім трэба будзе ў ходзе рознапланавых этапаў  візітнай карткі, конкурсу ў фармаце студэнцкага тэатра эстрадных мініяцюр і музычнага хатняга задання. Акрамя строгіх патрабаванняў да арыгінальнасці матэрыялу кожнае з выступаў будзе абмежаваны па часе. Пераможцаў вызначыць кампетэнтнае журы, у складзе якога кіраўніцтва Беларускай чыгункі і аддзяленняў, а таксама ўдзельнікі беларускага Клуба вясёлых і знаходлівых.

     

    Чытаць далей…
  • 16 снежня 2015
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у выніковым пасяджэнні праўлення ААТ «Расійскія чыгункі»

    Выніковае пасяджэнне праўлення ААТ «Расійскія чыгункі» праходзіць 17 снежня ў Маскве. Дэлегацыю беларускай магістралі ўзначальвае Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

    Расійскія чыгункі з'яўляюцца стратэгічным партнёрам беларускай магістралі ў пытаннях міжнародных перавозак пасажыраў і грузаў, а таксама вытворчага і навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння.

    Беларуская чыгунка цесна супрацоўнічае з Расійскімі чыгункамі па шэрагу сумесных праектаў, накіраваных на прыцягненне якасці абслугоўвання і прыцягненне дадатковых аб'ёмаў грузаў і пасажыраў.

    Грузавыя перавозкі ў паведамленні з Расійскай Федэрацыяй з'яўляюцца найбольш значнымі для Беларускай чыгункі, паколькі на іх долю прыпадае 93,2% выконваемых транзітных перавозак, 64,2% імпартных і экспартных 19,1%.

    Чытаць далей…
  • 15 снежня 2015
    Нарада з удзелам Беларускай чыгункі і АТ «Літоўскія чыгункі» пройдзе ў Вільнюсе 16—17 снежня

    Дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з намеснікам Начальніка дарогі Пятром Стоцкім прыме ўдзел у нарадзе па разглядзе пытанняў актуалізацыі Пагаднення паміж Беларускай чыгункай і АТ «Літоўскія чыгункі». У ходзе нарады бакі разгледзяць пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне міжнародных перавозак, дагавора аб эксплуатацыі лакаматываў, маторвагоннага рухомага складу, выкарыстанні лакаматыўных брыгад і інш.

    АТ «Літоўскія чыгункі» з'яўляюцца найважнейшым партнёрам Беларускай чыгункі ў ажыцяўленні міжнародных перавозак грузаў.

    Літва забяспечвае для Беларусі аптымальныя транспартна-лагістычныя схемы дастаўкі экспартна-імпартных грузаў у парты Клайпеды, такіх як калійныя ўгнаенні, нафтапрадукты, чорныя металы і інш.

    Чытаць далей…
  • 15 снежня 2015
    Беларуская чыгунка ўкараніла новую тэхналогію набыцця электронных праязных дакументаў праз Інтэрнэт

    З мэтай павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў Беларуская чыгунка укараніла новую тэхналогію набыцця электронных білетаў на сайце poezd.rw.by.

    У выніку на сайце poezd.rw.by з'явіўся шэраг новаўвядзенняў. У тым ліку абноўлены інтэрфейс сайта, пашыраны функцыянал атрымання інфармацыі аб раскладзе цягнікоў. Таксама змянілася форма бланка электроннага праязнога дакумента. Кожнаму набытаму праз Інтэрнэт білету цяпер прысвойваецца ўнікальны 14-значны нумар. Пасля аплаты электроннага праязнога дакумента фарміруецца яго бланк, у якім паказаны нумар замовы (14 знакаў) і нумар электроннага праязнога дакумента (14 знакаў). У выпадку, калі ў замове адзін білет, нумар замовы і нумар электроннага праязнога дакумента супадаюць. Калі заказ аформлены на двух-чатырох пасажыраў, нумар замовы і нумар электроннага білета супадаюць толькі ў першага пасажыра ў замове.

    У выніку ў пасажыраў з'явілася больш магчымасцяў «кіраваць» сваімі заказамі. У новай версіі сістэмы продажу забяспечана магчымасць выканання або адмены электроннай рэгістрацыі ў асабістым кабінеце (не пазней, чым за 1 гадзіну да адпраўлення з пачатковай станцыі маршруту руху) як адначасова для ўсіх указаных у замове пасажыраў, так і асобна для кожнага з іх. Пры гэтым у бланку электроннага білета паказваецца час, да якога магчымая адмена электроннай рэгістрацыі.

    Чытаць далей…
  • 08 снежня 2015
    9—10 снежня ў Віцебску пройдзе нарада па пытанні курсіравання кантэйнернага цягніка «ZUBR»

    У Віцебску збяруцца прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый Беларусі, Грузіі, Украіны, Малдовы, Латвіі, Эстоніі, а таксама аператары па пытаннях курсіравання кантэйнернага цягніка «ZUBR».

    Асноўнай тэмай мерапрыемства стане абмеркаванне пытанняў развіцця праекта кантэйнернага цягніка «ZUBR», тарыфных умоў на 2016 год.

    Перавозкі грузаў кантэйнерным цягніком «ZUBR» былі арганізаваны ў 2009 годзе чыгуначнымі адміністрацыямі Латвіі, Эстоніі, Беларусі і Украіны. У 2013 годзе да праекта далучылася ГП «Чыгунка Малдавіі».

    Кантэйнерны цягнік «ZUBR» рухаецца па маршруце Талін/Мууга (Эстонія)‑Валга‑Рыга/Даўгаўпілс (Латвія)БігасаваСлавечна (Беларусь)Бережестьльлічоўск/Адэса/Магілёў-Падольскі (Украіна)Джурджулешты‑Порт (Малдова) і дазваляе злучыць парты Балтыйскага і Чорнага мораў.

    Чытаць далей…
  • 04 снежня 2015
    Беларуская чыгунка прыме ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

    У рамках акцыі «Нашы дзеці» 23 снежня плануецца правядзенне сустрэчы кіраўніцтва і прафсаюзнага камітэта Беларускай чыгункі з навучэнцамі ўстановы адукацыі «Мінская абласная дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху».

    У цяперашні час у школе-інтэрнаце навучаюцца 102 вучня ва ўзросце ад 4 да 19 гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі, у асноўным з малазабяспечаных сем'яў.

    Чыгуначнікі павіншуюць дзяцей з надыходзячым Новым годам і ўручаць падарункі. Для выхаванцаў школы-інтэрната таксама будзе арганізавана выступленне самадзейных калектываў Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення БЧ.

    Чытаць далей…