Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі арганізуе туры ў маёнтак Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу ў перыяд калядных і навагодніх святаў

25 лістапада 2015

Турыстычны цэнтр «Дартур» Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі арганізуе навагоднія туры-падарожжа ў маёнтак Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу 25 снежня, а таксама 2, 4 і 8 студзеня.

У госці да Дзеда Мароза пасажыраў даставіць спецыяльны святочны цягнік, які складаецца з купэйных вагонаў. Суправаджаць пасажыраў у паездцы будуць правадніцы-снягуркі.

Навагодні састаў будзе адпраўляцца ў маёнтак Дзеда Мароза са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 22.48. і прыбываць у Брэст раніцай наступнага дня ў 07.54, адкуль турыстаў даставяць у Белавежскую пушчу на камфартабельных аўтобусах.

У нацыянальным парку госці правядуць цэлы дзень. Падарожнікаў чакае насычаная навагодняя экскурсійная праграма — яны змогуць наведаць маёнтак Дзеда Мароза, хатку Снягуркі, музей падарункаў, чароўны калодзеж і ветраны млын, загадаць жаданне на паляне казак і атрымаць навагодні падарунак ад самога Дзеда Мароза. У праграму экскурсійнага тура таксама ўваходзіць знаёмства з музеем прыроды нацыянальнага парку «Белавежская пушча», шпацыр уздоўж вальераў з жывёламі.

 

Назад у сталіцу з Брэста навагодні цягнік адправіцца ў 18.12 і прыбудзе ў Мінск у 22.34.

Пасажырамі святочнага цягнікі могуць стаць усе жадаючыя. Навагодняя форма адзення вітаецца!

Турыстычны цэнтр «Дартур» праводзіць экскурсіі як для індывідуальных турыстаў, так і арганізаваных груп, для жыхароў Беларусі і гасцей нашай краіны. Аформіць паездку можна ў турыстычным цэнтры «Дартур» (плошча Прывакзальная, 5, будынак чыгуначнага вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі).

Акрамя таго, 18 і 28 снежня, а таксама 6 студзеня «Дартур» прапануе пасажырам магчымасць здзейсніць паездку ў Белавежскую пушчу ў плацкартных вагонах рэгулярнага цягніка № 657 ВіцебскБрэст, які адпраўляецца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 22.59. У зваротным напрамку ў сталіцу турыстаў даставіць цягнік № 28 БрэстМасква (час адпраўлення з Брэста — увечары наступнага дня ў 17.50).

Падрабязна з праграмай тура і коштам паездкі можна азнаёміцца на сайце Беларускай чыгункі  www. rw.by/tourism_and_recreation/tours/minsk_brest_belovezhskaya_p/.

Даведкі па тэл.: 225 40 72, 225 14 60, 225 18 61, 225 07 55.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год