Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Семінар прафсаюзных работнікаў Беларускай чыгункі праходзіць у Гродна

12 лістапада 2015

11 лістапада ў Гродна пачаў сваю працу семінар па навучанні прафсаюзных кадраў Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

Семінар будзе доўжыцца тры дні. За гэты час яго ўдзельнікі плануюць абмеркаваць шэраг актуальных пытанняў прафсаюзнай дзейнасці. У тым ліку будзе разгледжан сучасны стан галіновага прафсаюзнага руху, пытанні ажыццяўлення прафсаюзамі кантролю за выкананнем працоўнага заканадаўства. Будзе прааналізавана эфектыўнасць работы прафкомаў, іх удзел у падрыхтоўцы і заключэнні калектыўных дамоў.

 

З дакладамі перад удзельнікамі семінара выступяць старшыня Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Уладзімір Рынг, генеральны сакратар Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Генадзь Касалапаў, кіраўніцтва Гродзенскага абласнога суда і інш.

У красавіку 2015 года Беларускі прафсаюз чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў адзначыў свой 110-гадовы юбілей. У цяперашні час у яго першасных прафсаюзных арганізацыях складаецца на ўліку звыш 140 тысяч чалавек.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: семінар
Да спісу навін за 2015 год