Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Каманды Беларускай чыгункі сталі пераможцамі XV Міжнароднага турніру па валейболе

02 лістапада 2015

Каманды Беларускай чыгункі сталі пераможцамі XV Міжнароднага турніру па валейболе

XV Адкрыты міжнародны турнір па валейболе прайшоў у Брэсце з 30 кастрычніка па 1 лістапада. Беларускія чыгуначнікі сталі абсалютнымі пераможцамі турніру, заняўшы першыя месцы ў спаборніцтвах як мужчынскіх, так і жаночых каманд.

Усяго ў турніры прынялі ўдзел 9 зборных каманд па валейболе (5 жаночых і 4 мужчынскіх) чыгуначных адміністрацый Беларусі, Расіі, Славакіі, а таксама ПАО «Транскантэйнер».

 

У спаборніцтвах мужчынскіх каманд прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: 1 месца — каманда Беларускай чыгункі, 2 месца — каманда Маскоўскай чыгункі, 3 месца — каманда ПАО «Транскантэйнер». У спаборніцтвах жаночых каманд 1 месца таксама заняла каманда Беларускай чыгункі, 2 месца — каманда Маскоўскай чыгункі, 3 месца — каманда Калінінградскай чыгункі.

Каманды-прызёры спаборніцтваў былі ўзнагароджаны дыпломамі, кубкамі, а гульцы каманд — асабістымі прызамі.

Арганізатарамі міжнароднага турніру па валейболе з'яўляліся Беларуская чыгунка і Беларускі прафесійны саюз чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

Турнір праводзіцца на Беларускай чыгунцы штогод з 2000 года. Мэтай мерапрыемства з'яўляецца папулярызацыя валейбола і развіццё дружалюбных сувязяў паміж чыгуначнікамі розных краін, абмен вопытам па арганізацыі спартыўна-масавай работы з замежнымі чыгуначнымі адміністрацыямі. Турнір быў праведзены ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, 110-годдзю ўтварэння Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, Году моладзі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год