Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Галоўныя інжынеры чыгуначных адміністрацый дзяржаў-членаў ЕАЭС збяруцца ў Гомелі

25 лістапада 2015

27 лістапада ў Гомелі на базе Палаца культуры чыгуначнікаў пройдзе пасяджэнне галоўных інжынераў чыгуначных адміністрацый дзяржаў-членаў ЕАЭС.

У пасяджэнні прымуць удзел старшы віцэ-прэзідэнт ААТ «Расійскія чыгункі» Валянцін Гапановіч, галоўны інжынер ЗАТ «Паўднёва-Каўказская чыгунка» Арам Едігаран, галоўны інжынер ГП «НК кыргызаў Тэмір жолу» Мікалай Лілічэнка, віцэ-прэзідэнт АТ «НК Казахстан Тэмір жолы» Бауыржан Пазылбекавіч. Беларускую чыгунку будзе прадстаўляць галоўны інжынер Валерый Шубадзёраў.

Калегі-чыгуначнікі з Беларусі, Расіі, Казахстана і Кіргізіі падзеляцца вопытам у галіне інжынернай дзейнасці.

У мерапрыемстве таксама прымуць удзел спецыялісты чыгуначных адміністрацый, навуковых інстытутаў, студэнты чыгуначных навучальных устаноў.

Нарада ў Гомелі насычана дзелавой праграмай. Удзельнікам пасяджэння будзе прапанаваны шэраг дакладаў па актуальных тэмах, сярод якіх: аб прымяненні расійскіх тэхналогій для высакахуткасных магістраляў, аб сучасным аналізе небяспечных станаў і рызыцы шматфункцыянальных сістэм. Прадстаўнікі навуковых колаў Рэспублікі Беларусь плануюць расказаць удзельнікам пасяджэння аб уласцівасцях новага канструкцыйнага матэрыялу — высокатрывалага сталістага чыгуну.

Таксама ў рамках мерапрыемства расійскія калегі правядуць прэзентацыю вагона-рэльсасмазывацеля, які ўжываецца для памяншэння зносу грабянёў колаў лакаматываў і вагонаў, а таксама бакавога зносу рэек, зніжэння супраціву руху цягнікоў і як следства, зніжэння спажывання энергарэсурсаў.

Праграма нарады прадугледжвае наведванне вытворчых аб'ектаў Беларускай чыгункі.

Удзельнікі пасяджэння наведаюць Гомельскі каледж — філіял установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год