Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у XXIV пленарным пасяджэнні Міжнароднай асацыяцыі «Каардынацыйны Савет па Транссібірскім перавозках», якое прайшло ў Вене 10-11 лістапада

12 лістапада 2015

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у XXIV пленарным пасяджэнні Міжнароднай асацыяцыі «Каардынацыйны Савет па Транссібірскім перавозках», якое прайшло ў Вене 10-11 лістапада

Дэлегацыю Беларускай чыгункі на мерапрыемстве ўзначальваў першы намеснік Начальніка дарогі Уладзімір Міхайлюк.

На пленарным пасяджэнні былі разгледжаны пытанні развіцця інфраструктуры Транссібірскага маршруту, меры па павышэнню канкурэнтаздольнасці транссібірскіх перавозак. Абмяркоўваліся шляхі забеспячэння росту грузаперавозак паміж Еўропай і Азіяй з выкарыстаннем Транссібірскай магістралі, новыя рашэнні ў сферы лагістыкі і арганізацыі перавозак грузаў у еўра-азіяцкіх зносінах і шэраг іншых актуальных пытанняў.

 

Беларуская чыгунка з'яўляецца сувязным звяном паміж Транссібам і чыгуначнай сеткай краін Усходняй і Заходняй Еўропы.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год