Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка своечасова забяспечвае рухомым саставам перавозку буракоў згодна заяўкам цукровых заводаў

17 лістапада 2015

Па стане на 16 лістапада па Беларускай чыгунцы перавезена больш за 1 млн тон буракоў ураджаю гэтага года. Сярэднясутачны аб'ём пагрузкі ў лістападзе традыцыйна самы высокі  на сённяшні дзень ён складае каля 300 вагонаў у суткі.

Перавозкі ажыцяўляюцца ў адпаведнасці з узгодненымі графікамі канцэрна «Белдзяржхарчпрам» і заяўкамі цукровых заводаў. Буракі адгружаюцца чатыром цукровым заводам краіны — Скідальскаму, Гарадзейскаму, Жабінкаўскаму і Слуцкаму. Чыгуначнікі ў поўным аб'ёме выконваюць заяўкі прадпрыемстваў на перавозку.

 

Штогод Беларуская чыгунка ўносіць свой уклад у масавую ўборку буракоў. Яе перавозка чыгуначным транспартам на цукровыя заводы ажыцяўляецца з верасня па студзень, што абумоўлена тэхналогіяй вырошчвання і захоўвання буракоў, а таксама магутнасцямі прадпрыемстваў па яе перапрацоўцы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год